24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датДнямі кіраўнік Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі падзяліўся планамі правядзення шэрагу праектаў, у тым ліку конкурсу прыгажосці. Як дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» ён лічыць, што акрамя гэтага фестывалю можна праводзіць, няхай і менш маштабныя, але вельмі насычаныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.
Дні беларускай, рускай, латышскай, літоўскай, яўрэйскай, а таксама многіх іншых культур плануюць зладзіць у Віцебску ўжо налета. І ёсць каму іх арганізаваць: пры Цэнтры культуры «Віцебск» пачынаючы з 2003 года функцыянуе Цэнтр нацыянальных культур. Цяпер дзейнасць гэтай структуры актывізуецца, тым больш што прыйшла новая каманда маладых і ініцыятыўных арганізатараў. Ужо праведзены перамовы і абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва з дыпламатамі Латвіі, Індыі, Літвы, Эстоніі і іншых краін.
Асабліва чакаюць у Віцебску прадстаўнікоў культуры, бізнесу, улады з гарадоў-пабрацімаў — цесныя партнёрскія стасункі ў беларускага абласнога цэнтра наладжаны больш чым з 25 гарадамі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў падкрэсліў, што з Цэнтрам культуры «Віцебск» вядзецца вельмі плённае супрацоўніцтва. Новыя ідэі, безумоўна, будуць мець падтрымку з боку кіраўніцтва выканаўчай улады абласнога ўзроўню. Тым больш што практыка паказвае: актывізацыя культурнага супрацоўніцтва — гэта і пачатак новага вітка ў развіцці партнёрства і па пытаннях турызму, прадпрымальніцтва, эканамічнай сферы ў цэлым.
Адзін з першых праанансаваных праектаў — конкурс пад рабочай назвай Mіss Іntеrnаtіоnаl («Міс сяброўства» або «Міс садружнасць»). Але гэта не будзе конкурс прыгажосці ў класічным разуменні. Сярод іншага задумана, што ўдзельніцы — прадстаўніцы розных дыяспар — «пазнаёмяць» членаў журы з нацыянальнымі стравамі, фальклорнымі нумарамі, нацыянальнымі касцюмамі і г. д. Што цікава, суддзі ацэняць і актыўнасць тых, хто будзе «хварэць» за сваіх зямлячак. Адназначна конкурс правядуць напярэдадні Міжнароднага жаночага свята. Пакуль жа агучана: за тытулы змогуць пазмагацца дзяўчаты ва ўзросце да 25 гадоў. Але арганізатары не выключаюць, што неабходныя ўмовы для ўдзелу могуць быць зменены. Магчыма, з часам правядуць аналагічныя конкурсы сярод хлопцаў.
Сярод пляцовак, якія прапануюцца для прэзентацый краін і культур, ужо згаданы Летні амфітэатр.