Вялікі тэатр прысвеціць балет "Дон Кіхот" 85-годдзю народнай артысткі Беларусі Клары Малышавай
Вялікі тэатр прысвеціць балет "Дон Кіхот" 85-годдзю народнай артысткі Беларусі Клары Малышавай
14.01.2021 303
Клара Малышава - балерына шырокага творчага дыяпазону, яна валодала высокай тэхнікай, экспрэсіўнай, энергічнай манерай танца. Яе рэпертуар ахопліваў рознапланавыя партыі - ад класічных да гратэскавых. Яна выканала каля двух дзясяткаў вядучых і сольных партый.