9 снежня 1891 г. нарадзіўся класік беларускай літаратуры, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, зорка беларускай паэзіі - Максім Багдановіч.

9 снежня 1891 г. нарадзіўся класік беларускай літаратуры, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, зорка беларускай паэзіі - Максім Багдановіч.

09.12.2020

9 снежня 1891 г. нарадзіўся класік беларускай літаратуры, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, зорка беларускай паэзіі - Максім Багдановіч.

Дарэчы, бацька таленавітага паэта, Адам Багдановіч - вядомы этнограф, фалькларыст, мемуарыст быў родам з мястэчка Халопенічы (Крупскі раён).

Зорка Венера ўзышла над зямлёю...

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкi з сабой прывяла...

Помнiш, калi я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное i зорку шукаў.

Цiхiм каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...

Максім Багдановіч.

Для администраторов

Новости и события

© РНКА «Белорусов Москвы». 2000 — 2024

Все права защищены. При использовании любых материалов сайта, включая графику и тексты, активная ссылка на http://belros.org/regional/77/ обязательна.

Если вы считаете, что нарушены ваши авторские права, просим сообщить, чтобы мы могли внести необходимые коррективы.