24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датФедэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі» створана 24 красавіка 1999 года ў адпаведнасці з Федэральным законам Расійскай Федэрацыі «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі». Зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Расіі 6 жніўня 1999 года. Старшынёй Рады ФНКА «Беларусы Расіі» на гэтым з'ездзе быў абраны Францішак Пятровіч Каўрыга.
2 кастрычніка 2002 года ў Маскве прайшоў II з'езд ФНКА «Беларусы Расіі». У рабоце з'езда прынялі ўдзел каля 500 дэлегатаў і гасцей з большасці рэгіёнаў Расіі - прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў, беларускіх зямляцтваў, беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў і клубаў беларусаў.
У 2013 годзе на пазачарговым V з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» ў Статут аўтаноміі былі ўнесены змены, аўтаномія стала называцца Грамадская арганізацыя Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.
Грамадская арганізацыя «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі» - грамадскае аб'яднанне грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія залічаюць сябе да этнічнай супольнасці беларусаў альбо выяўляюць цікавасць да гісторыі, культуры, мовы, традыцый, звычаяў, самабытнасці беларускага народа.
Аўтаномія адкрыта да супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі нацыянальна-культурнага профілю.