24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датХочаце — верце, хочаце — не, але бортнікі мелі ўласную сістэму пісьма. Калі яна з'явілася і хто яе прыдумаў — невядома. Але праіснавала яна да нашага часу. Замест літар у бортным пісьме выкарыстоўваліся трохвугольнікі, рыскі, кружкі ды іншыя фігуры, якія здалёк нагадвалі прадметы, дрэвы і жывёл.
Каб пабачыць Нясвiжскi палац, не абавязкова ехаць у Нясвiж.
Кажуць: калi гара не iдзе да Магамета, то Магамет iдзе да гары. Кiруючыся гэтым жа прынцыпам, супрацоўнiкi Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Нясвiж» распрацавалi перасоўную выстаўку «Нясвiжскi замак у часе i гiсторыi». Больш як тры дзясяткi фотаздымкаў з фондаў музея-запаведнiка расказваюць пра розныя моманты гiсторыi Нясвiжскага палаца i дынастыi Радзiвiлаў.
Супляменнікі з Самары ўпрыгожваюць непаўторнымі беларускімі ўзорамі расійскія святы
Праз усю Еўразію ладзяць сяброўскія стасункі “Беларускае зямляцтва” Амурскай вобласці Расіі ды беларускі горад Рагачоў
У той дзень у Цюменьскай абласной спецыяльнай бібліятэцы было шумна і шматлюдна, гучала руская і беларуская гаворка. Пры ўваходзе чытачоў сустракалі людзі ў нацыянальных беларускіх касцюмах. Гэта было сумеснае мерапрыемства бібліятэкі і аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур “Строитель”. Інтэрактыўная праграма “Зямля з блакітнымі вачамі” ладзілася да Дня славянскага пісьменства і культуры.
У таёжнай глыбінцы Цюменьскай вобласці адзначыў 25-гадовы юбілей народны вакальна-фальклорны ансамбль, у рэпертуары якога шмат беларускіх песень.
У рэдакцыі часопіса “Беларусь. Belarus”, які выходзіць у чатырох варыянтах (беларуская, англійская, польская, іспанская мовы), падрыхтаваны спецвыпуск на рускай мове. Прысвечана выданне трэцяму Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расіі, які пройдзе 7-8 чэрвеня ў Мінску. У праграме Форуму — і секцыя “СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцяў Саюзнай дзяржавы”: пройдзе яна 7 чэрвеня ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяемся, абмен думкамі, выніковыя рашэнні дадуць магчымасць павялічыць, зрабіць больш эфектыўнымі плыні інфармацыі паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі. Бо, як вядома, ад якасці, зместу інфармацыі ў СМІ ў вялікай ступені залежыць, як ідзе супраца. І журналісты ж — не проста “пісакі” ды абслуга для іншых грамадскіх эліт: як слушна заўважыў у свой час Аляксандр Пушкін, “сословие журналистов есть рассадник людей государственных…” І дадаваў: “…Они знают это и, собираясь овладеть общим мнением, они страшатся унизить себя в глазах публики недобросовестностью, переметчивостью, корыстолюбием или наглостью”.
Увесь час быць у творчым пошуку — гэта, на маю думку, найлепшы рэцэпт для паўнацэннага жыцця беларускіх суполак у замежжы. Мы ж, у Тальяці, робім акцэнт на канцэртных выступленнях. Прычым адгукаемся на розныя прапановы: і самім цікава, і людзям — радасць, і беларускія песні гучаць па ўсім горадзе.
Прыгажосць Беларусі бачаць усе, хто бывае на нашай зямлі. Што ж, нездарма называюць яе сінявокаю, краем блакітных азёр, зялёных лясоў і зямлёй пад белымі крыламі. Да такіх вызначэнняў, падаецца мне, варта дадаць і такое: Беларусь — зямля Герояў. Мужных, гераічных людзей нараджалася тут шмат ва ўсе часы. І звыш 500 сыноў і дачок беларускай зямлі здзейснілі выключныя подзвігі, былі ўшанаваны высокім званнем Герояў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На кулінарным фестывалі, які ўпрыгожыў турнір па міні-футболе сярод нацыянальна-культурных аўтаномій “Кубак дружбы народаў-2016”, былі прадстаўлены стравы рускай, грузінскай, армянскай, украінскай, беларускай, польскай, французкай, японскай і карэльскай кухняў. Усяго ж этнапрысмакамі гасцей свята здзіўлялі 10 нацыянальна-культурных аўтаномій Карэліі, а таксама рэстараны нацыянальных кухань Петразаводска. Карэльскія беларусы з суполкі “Крыніца” ўдзельнічалі ў такім фестывалі-конкурсе ўпершыню, а ў выніку — поспех! Бо падзялілі першае месца з грузінамі.