24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датСяргей Бандарэнка ўзяўся за справу два гады таму. За гэты час пабудаваны дзве вежы і часткова муры. Пры гэтым захоўваюцца ўсе прапорцыі, а сам макет з'яўляецца копіяй старажытнага замка, зменшанай у дзесяць разоў.
Алег Аляксеевіч ЖДАН заўсёды глыбока імпанаваў мне сваёй рэдкай працаздольнасцю, сваёй сціпласцю — і гэта на фоне несумненнага літаратурнага поспеху. А яшчэ сваім стылем — мову яго твораў маскоўскі крытык Ніна Пісарчык на партале Проза.ру назвала мовай гарманічнай, а пра напісанае ім за многія гады зазначыла: гэтая літаратура працягвае лепшыя традыцыі рускай класікі.
Беларуская мова і бізнес — ці сумяшчальныя яны? Наколькі актыўна і ўдала выкарыстоўваецца мова ў рэкламных кампаніях? Ці можа яна дапамагчы ў прасоўванні тавараў і паслуг? Як беларуская мова можа адбіцца на іміджы вытворцы? Ці шмат у нас беларускамоўных брэндаў? Гэтыя і многія іншыя пытанні аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў круглага стала, які прайшоў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Да ўдзелу ў дыскусіі былі запрошаны прадстаўнікі беларускіх фірмаў, кампаній, рэкламных агенцтваў, крэатыўных праектаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.
Кароль скрэтча расказвае пра перамогу ў Мінску і планы на чэмпіянат свету ў Галандыі, які стартуе 28 лютага.
У студзені Мінск прыняў этап Кубка свету па веласпорце на трэку. Адзіны медаль для беларускай зборнай заваяваў Яўген Каралёк, ён стаў найлепшым у скрэтчы. Поспехаў у гэтай дысцыпліне велагоншчык ужо дамагаўся на аналагічным турніры ў Лос-Анжэлесе летась і на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі. Цяперашняя выдатная форма Яўгена выклікае аптымізм асабліва зараз, калі да чэмпіянату свету застаецца каля двух тыдняў. Пра свае планы на планетарнае першынство, жорсткі допінг-кантроль і бяспеку ў велагонках на шашы Каралёк расказаў у інтэрв'ю «Звяздзе».
Гімн нашай любімай ежы, напісаны фізікам, лірыкам і кулінарам.
А вы ведалі, што смажаную бульбу трэба есці нажом і відэльцам, дранікі і аладкі — з дапамогай двух відэльцаў, а вараную бульбу нельга рэзаць нажом? А хто здагадваўся, што з бульбы можна гатаваць не толькі першыя і другія стравы, але і пасту, ікру, масла, крэм і нават напоі? Пра ўсё гэта можна даведацца з «Энцыклапедыі страў з бульбы» — адзінай у свеце кнігі, дзе ўсёахопна і ўпарадкавана змешчана каля 2,5 тысячы рэцэптаў з гэтых клубняў. Прычым гэта толькі трэцяя частка таго, што сабраў за сваё свядомае жыццё яе аўтар Аляксандр БАХАНЬКОЎ, пра якога «Звязда» пісала мінулай вясной.
Мінск, які перажыў мноства войнаў і разбурэнняў, відавочна, здолеў захаваць толькі малую частку сваіх храмаў. Сярод іх былі як сціплыя драўляныя пабудовы, так і маштабныя збудаванні, упрыгожаныя работамі лепшых майстроў свайго часу. Як цэрквы, узведзеныя на грошы, сабраныя ўсім светам, так і аплачаныя шчодрай рукой мецэнатаў. І ўсё ж многія з іх не зніклі бясследна: памяшканні былі пераабсталяваны пад іншыя мэты, а цалкам цэлыя падмуркі і сутарэнні закансерваваны і схаваны пад тоўшчай зямлі.
У Полацку, самым старажытным горадзе краіны, сёлета год юбілеяў. Ужо адсвяткавалі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і ўласна 1155-годдзе. Яшчэ адна юбілейная дата — 1025-годдзе Полацкай епархіі... А налета споўніцца 520 гадоў надання гораду магдэбургскага права. У нашай пастаяннай рубрыцы, прысвечанай гісторыі мясцовага самакіравання, сёння распавядаем пра магістрат тых часоў.
Альбо Які маршрут застаецца для нас нязведаным?
1817 год. У першы дзень кастрычніка, пад покрывам строгай таямніцы, сабраліся ў Вільні пяцёра студэнтаў: Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Язэп Яжоўскі, Анупрэй Петрашкевіч і Францішак Маеўскі. Хлопцы захапляліся навукай, патроху пісалі вершы і праглі лепшай долі для Бацькаўшчыны. Яны стварылі таварыства філаматаў — літаральна: аматары ведаў.
Мая клетка на пятым паверсе. У ёй ёсць усе выгоды, але цяпло яшчэ не бяжыць па батарэях — мы прывыклі, што яго ўключаюць па графіку. Цяпло не па графіку (у любым варыянце) раўназначнае жыццю ў раі.
У кастрычніку спаўняецца 170 гадоў з часу нараджэння Эдварда Антонія Леанарда Вайніловіча. Яго імя цесна звязана са Случчынай. Таму менавіта тут і была зладжана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч».