Беларускія пісьменнікі
Алесь Камоцкі
Беларускі паэт, выканаўца ўласных песень, нарадзіўся 09.06.1958 ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску.
Песьні з альбома "З бацькоўскай кружэлкі" – папулярныя за савецкім часам песьні, пераствораныя і выкананыя па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі https://kamunikat.org/kamocki-ales
Анатоль Ільіч Вярцінскі (н. 18.11.1931)
Беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык
Ніл Сымонавіч Гілевіч (30.09.1931-29.03.2016)
Беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Народны паэт Беларусі.
Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка (12.07.1905-24.03.1980)
Беларускі грамадскі дзеяч, празаік, паэт і перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР.Акадэмік АН БССР.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (26.11.1930-25.07.1984)
Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (22.10.1882-13.09.1956)
Беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі.
Янка Брыль, Іван Антонавіч Брыль (4.08.1917-25.07.2006)
Беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР.
Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч (25.06.1882-28.06.1942)
Беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.