Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Урад зацвердзіў парадак уезду замежных грамадзян у Беларусь для вакцынацыі

15.07.2021      276
Згодна з дакументам, уезд замежных грамадзян у Беларусь для вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, а таксама іх выезд будзе ажыццяўляцца ў міжнародных пунктах пропуску праз беларускую дзяржграніцу аднаразова па заяўцы на вакцынацыю (аднакампанентнай вакцынай або кожным кампанентам вакцыны).

Маршрут Рэспубліканскага маладзёжнага поезда #БеларусьМоладзьАдзінства складзе амаль 2 тыс. км

14.07.2021      286
У рамках праекта ўдзельнікі маладзёжнага поезда (100 чалавек) на працягу 8 дзён на чыгуначным поездзе праедуць амаль 2 тыс. км па тэрыторыі Беларусі (Гродна - Полацк - Віцебск - Горкі - Петрыкаў - Брэст - Мар'іна Горка - Мінск) і прымуць удзел у грамадска значных падзеях і мерапрыемствах.

Першыя мерапрыемствы стартуюць на "Славянскім базары ў Віцебску"

14.07.2021      275
Беларускі тэатр "Лялька" восьмы раз прадставіць "Лялечны квартал", які карыстаецца папулярнасцю. Творчыя калектывы з Беларусі і Расіі на працягу пяці дзён пакажуць спектаклі для дзяцей і дарослых.

Беларускія мультфільмы пра Скарыну, Шагала і Багдановіча пакажуць у Мінску

13.07.2021      311
Персанальную рэтраспектыву "Мультфантазіі Алены Пяткевіч" пакажуць з 14 ліпеня па 1 жніўня ў кіназале Музея гісторыі беларускага кіно. Паказ прымеркаваны да святкавання 50-годдзя беларускай анімацыі і юбілею вядомага кінарэжысёра студыі анімацыйных фільмаў "Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Беларускія тэатры прадставяць на фестывалі "Белая вежа" цікавую праграму - арганізатары

13.07.2021      270
Адкрые фестывальную праграму 10 верасня спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага "Пане Каханку".

ФОТАФАКТ: "Беларусьфільм" здымае новы 8-серыйны фільм

13.07.2021      240
На кінастудыі "Беларусьфільм" пачалі стварэнне новага васьмісерыйнага фільма пад рабочай назвай "Полымя пад попелам". Падзеі разгортваюцца адразу ў двух часавых перыядах: сучаснасці і ў 1945-м. Фільм расказвае аб групе размінёраў.

Шчокін: заходнееўрапейскія каштоўнасці сталі для ўсяго свету таксічнымі і згубнымі

12.07.2021      288
Мікалай Шчокін лічыць, што Беларусь са сваімі традыцыйнымі каштоўнасцямі і гістарычнай памяццю - адна з галоўных мішэней для калектыўнага Захаду.

Сенатар: эфекту, на які разлічваюць аўтары санкцый, не будзе - Беларусь абароніць сваіх грамадзян

12.07.2021      316
Уладзімір Храленка лічыць, што замест канструктыўнага дыялогу нашы заходнія партнёры аддаюць перавагу эканамічнаму націску, сцвярджаючы, што нібыта так яны падтрымліваюць народ Беларусі, у чым глыбока памыляюцца.

ФОТАФАКТ: У Вялікім тэатры рэпеціруюць оперу "Дзікае паляванне караля Стаха"

09.07.2021      270
11 ліпеня ў Вялікім тэатры Беларусі пакажуць прэм'еру оперы Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха".

ФОТАФАКТ: Мантаж абсталявання ідзе на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару ў Віцебску"

09.07.2021      270
У Летнім амфітэатры ў Віцебску ідзе мантаж абсталявання і афармленне сцэны галоўнай пляцоўкі XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар