Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у выхадныя
12.09.2019
12
У першай палавіне наступнага тыдня рэспубліка будзе знаходзіцца ў зоне фронтальных сістэм і халаднаватых паветраных мас, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
Белорусский разговорный клуб «Начаткі»
12.09.2019
14
Беларускі гутарковы клуб у Цэнтры славянскай культуры правёў чарговую сустрэчу ў верасні. Пасля летніх канікул, з нагоды Свята беларускага пісьменства, Ў-моўныя заняткі пачалі з начаткаў пісьменства ў сусветнай гісторыі. Прыгадалі шмат слоў, якія захаваліся ў сённешняй беларускай мове ад індаеўрапейскай прамовы: вера, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён ды іншыя… Прасачылі вылучэнне праславянскай моўнай сям’і ды ўсходнеславянскай моўнай групы.
Алег Ждан: Для рамана пакаянне не можа быць такой магутнай ідэяй
09.09.2019
42
Як вядома, на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме былі аб'яўлены вынікі конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія 2019». Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор прозы» стала кніга вядомага пісьменніка Алега Ждана (Пушкіна) «Геній». Алег Аляксеевіч — супрацоўнік нашага холдынга, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».
У Слоніме падвялі вынікі конкурсу «Жывая класіка»
03.09.2019
37
31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», скіраванага на пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Гэты штогадовы праект па чытанні ўголас прозы і паэзіі на роднай мове праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне». Сёлета паўтара дзясятка прэтэндэнтаў на перамогу выбіралі з 13 тысяч удзельнікаў з кожнага рэгіёна Беларусі.
З якімі набыткамі падыходзіць ансамбль «Чараўніцы» да свайго 45-годдзя?
02.09.2019
33
Яны спяваюць на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай... нават на японскай. Але галоўную славу гэты жаночы калектыў здабыў дзякуючы эстраднаму гучанню беларускіх матываў. У 80-х кампазіцыі «Чараўніц» — «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», «На новае лета» — гучалі, даруйце за банальнасць, з усіх прасаў, вокнаў, радыёкропак. Але ў цяжкія 90-я, калі многім у пошуках заробку было не да творчасці, калектыў распаўся. І знік з далягляду на доўгія 20 гадоў. А ў новым стагоддзі вярнуўся — не столькі на хвалі настальгіі, колькі таму, што аказаўся патрэбны гледачам. Пра творчыя пошукі і гастрольныя ўспаміны, новае пакаленне «дзяўчат з дудкамі» і пра тое, як захаваць фірменнае «чараўніцтва» на працягу 45 гадоў, гутарым з цяперашнімі ўдзельніцамі вакальна-інструментальнага ансамбля — Палінай Базылевай, Анжалікай Зайцавай, Вольгай Макушынскай, Наталляй Лукашэвіч (трамбон), Святланай Рагула і Дар'яй Бабко (абедзве — саксафаністкі).
"Беларусьфільм" правядзе адкрыты ўрок да Дня ведаў
29.08.2019
15
"Супрацоўнікі "Беларусьфільма", пераапранутыя ў школьную і ваенную формы, правядуць тэматычную экскурсію, пазнаёмяць з кінастудыяй, здымачнымі павільёнамі, у адным з якіх будзе падрыхтавана спецыяльная экспазіцыя і фотазона", - адзначылі арганізатары.
"Беларусьфільм" арганізуе кінаклуб
22.07.2019
23
Сярод запрошаных удзельнікаў - прадстаўнікі "Кыргызфільма", "Узбекфільма", "Таджыкфільма", "Казахфільма", "Грузія-фільма".
Фотапанарамы Уладзіслава Руты будуць прадстаўлены ў Доме-музеі І з'езда РСДРП
11.07.2019
22
Праект ахоплівае такія краіны, як Аргенціна, Бельгія, Беларусь, В'етнам, Германія, Грэцыя, Італія, Расія, Украіна, ЗША. Усяго прадстаўлена каля 30 работ.
Знакаміты фільм пра Хаціка загучаў па-беларуску
07.07.2019
51
Гэтымі днямі, з 5 да 7 ліпеня, у кінатэатрах «Масква» і velcom cіnema праект «Беларускія ўік-энды» паказвае чарговую карціну ў беларускай агучцы — знакамітую драму «Хаціка: самы верны сябар» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі.
Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці
03.07.2019
20
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада.
Кандыдаты гістарычных навук разважалі пра гісторыю і літаратуру
03.07.2019
48
З якім гістарычным багажом мы крочым у будучыню? Хто яны, куміры прыхільнікаў якаснай літаратуры сённяшняга пакалення? Якія іх творы ўвасабляюць мінулае беларускага народа? На гэтыя і іншыя тэмы разважалі на сустрэчы, якая прайшла ў сталічнай кнігарні «Светач», кандыдаты гістарычных навук Сяргей ТАРАСАЎ, Андрэй КІШТЫМАЎ, Дзмітрый МАЦВЕЙЧЫК і Мікалай ПЛАВІНСКІ. Падчас мерапрыемства аўтары шматлікіх навукова-публіцыстычных работ прадставілі слухачам як свае работы, так і творы папярэдніх гісторыка- і археолагазнаўцаў.
Румас усклаў кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску
02.07.2019
22
Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак у перадсвяточныя дні праходзяць па ўсёй краіне. Да акцыі можа далучыцца любы беларус.
У Беларусь з аўторка прыйдзе пахаладанне
01.07.2019
23
У аўторак гарачыня спадзе, а ў сярэдзіне тыдня на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Еўропы і тэмпературны фон панізіцца.
Каля 80 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску 3 ліпеня
26.06.2019
22
"Гэта ў тым ліку рэспубліканскія, агульнагарадскія мерапрыемствы і раённыя. Плануюцца святочныя канцэрты з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці, эстрадных выканаўцаў і лепшых дзіцячых творчых калектываў", - адзначылі ў Мінгарвыканкаме.
Маладзёжны марафон "75" стартуе ў Мінску 11 чэрвеня
10.06.2019
32
Удзельнікі марафону пабываюць у буйных і малых гарадах Беларусі, дзе пройдуць адкрытыя дыялогі "Беларусь памятае!", Open Air "Кветкі Вялікай Перамогі" з тэматычнымі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі, фотазонамі, творчымі праграмамі.
Беларусь можа зарабляць на інтэлекце - кіраўнік САІУ
10.06.2019
31
"Адна з пераваг вашай краіны - гэта кадры. Доля добра адукаваных спецыялістаў уражвае. Няхай у вас няшмат прыродных рэсурсаў, але сёння не менш важны чалавечы капітал. Вы сапраўды можаце зарабляць на інтэлекце", - сказаў Фрэнсіс Гары.
5-Я Мiжнародная летняя школа беларусістыкі, Мінск, 01 – 12.07.2019
31.05.2019
73
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
5-Я Мiжнародная летняя школа беларусістыкі, Мінск, 01 – 12.07.2019
31.05.2019
45
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
ZENА: мару прывезці "Еўрабачанне" ў Беларусь
15.05.2019
40
"Эмоцыі ў мяне толькі станоўчыя. Мы ў фінале. Я вельмі рада і шчаслівая, што мы гэта зрабілі. Прывезці "Еўрабачанне" ў Беларусь - гэта мая мара цяпер", - сказала ZENА.
Дзяржава падзякавала бізнесу, што ўкладае ў культуру
14.04.2019
106
Ушаноўванне мецэнатаў — адна з нямногіх абсалютных вартасцяў, якія адбываюцца па ініцыятыве Міністэрства культуры, і слова крытыкі не можа быць. Шматлікія прапановы, мерапрыемствы, фестывалі, што маюць месца ў нашай краіне, магчымыя дзякуючы ў тым ліку дапамозе банкаў, прадпрыемстваў, арганізацый, беларускія яны альбо міжнародныя, а таксама пасольстваў. Дык вось ужо восьмы год бачна, што дзяржава гэтую дапамогу цэніць. І адзначае падзякай на адмысловай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі «Мецэнат культуры Беларусі», якая гэтым разам адбылася 10 красавіка ў блакітнай зале Палаца прыёмаў.
Чвэрць стагоддзя: выбар шляху
13.04.2019
101
Рэдакцыя «Звязды» і Прэс-цэнтр Дома прэсы правялі круглы стол на тэму «Канстытуцыі — 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай».
У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы — доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, Пастаяннай камісіі па заканадаўстве — Наталля ГУЙВІК, Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Леанід ЦУПРЫК, а таксама дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына ЖЫЛІНСКАЯ і загадчык адзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей ТРАЦЦЯК. Мадэратарамі гутаркі выступілі сумесна Вадзім Гігін і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ.
Каля 150 музыкантаў аб'яднае "Гомель-JAZZ"
02.04.2019
47
Фестываль праводзіцца з 2016 года як конкурс, аднак цяперашні форум заснавальнікі вырашылі правесці ў новым фармаце: у якасці канцэртна-адукацыйнага мерапрыемства.
ZENA прыме ўдзел у Moscow Eurovision Party 2019
02.04.2019
40
Гэта будзе дзявятая афіцыйная расійская pre-party і вялікі гала-канцэрт "Еўрабачання", у час якога свае песні прадставяць канкурсанты больш як 10 краін-удзельніц, сярод іх і Беларусь.
Тыдзень фінансавай дасведчанасці пачаўся ў Беларусі
25.03.2019
46
Больш за 170 краін праводзяць такія мерапрыемствы, у кожнай краіне Тыдзень фінансавай дасведчанасці адкрывае валютна-фондавая біржа, і Беларусь не выключэнне. У цэлым, за 2018 год БВФБ правяла больш за 40 мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі, у якіх прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек.
Сістэма цэн на паслугі ЖКГ можа быць удасканалена з улікам вопыту МАРГ
11.03.2019
55
Аляксандр Лукашэнка нядаўна падпісаў Дырэктыву нумар 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". Згодна з дакументам да 1 снежня 2019 года трэба вызначыць парадак фарміравання тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і юрасоб.
Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі праводзіць конкурс сэлфі
07.03.2019
52
"10 сакавіка будынку Вялікага тэатра Беларусі спаўняецца 80 гадоў. Напярэдадні такога слаўнага дня мы прапануем нашым гледачам не заставацца абыякавымі і запрашаем паўдзельнічаць у нашым фотаконкурсе", - расказала Алена Балабановіч.
Турпаток у Беларусь у 2018 годзе вырас на 30 працэнтаў
04.03.2019
61
Найбольшая колькасць прыбыўшых арганізаваных турыстаў і экскурсантаў прыпадала на расійскіх грамадзян (57 працэнтаў). Сярод іншых краін лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі былі Літва, Польшча, Латвія, Украіна, Германія, Кітай, Іспанія, Эстонія, Вялікабрытанія, Ізраіль.
На юбілейны баль у Вялікі тэатр запрашае Прывід оперы
28.12.2018
56
З меркаваннем французскага пісьменніка Гастона Леру, што музыка мае неверагодную магічную сілу, складана не пагадзіцца. А пераканацца ў слушнасці гэтых слоў можна на Вялікім балі ў Вялікім тэатры, які традыцыйна пройдзе ў ноч на стары Новы год.
У Мінску абмеркавалі спадчыну Барыса Алейніка
22.12.2018
173
Для супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.
Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала»
22.12.2018
161
Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», куды ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней — у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік «Тарас Шаўчэнка». У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік «Янка Купала» (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).
Выстаўка, прысвечаная Янку Купалу, адкрылася ў Аргенціне
22.12.2018
168
Пра лёс і творчы шлях класіка беларускай літаратуры раскажуць за акіянам. Выстаўку «Завуся я толькі Янка Купала» арганізавала пасольства Беларусі ў Аргенціне. Яна праедзе па ўсёй краіне і будзе паказана ў клубах дыяспары.
Білеты ў глядзельную залу на галоўнае шоу дзіцячага "Еўрабачання-2018" прададзены
08.10.2018
78
"Усе білеты ў глядзельную залу на галоўнае мерапрыемства дзіцячага "Еўрабачання" прададзены, застаюцца білеты на танцпляцоўку і генеральную рэпетыцыю, якая пройдзе 24 лістапада ў фармаце гала-канцэрта, аналагічнага галоўнаму шоу. Менавіта ў час яе журы ацэньвае канкурсантаў, атрыманыя рэзультаты будуць аб'яўлены ў прамым эфіры ў час фіналу", - расказалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Анімаёўка-2018" прадставіць магіляўчанам фільмы з 47 краін
02.10.2018
93
Сёлета у фестывалі пакажуць 404 фільмы з 47 краін свету. Праграмай таксама запланаваны кінапаказы конкурсных і пазаконкурсных праграм, творчыя сустрэчы з вядомымі рэжысёрамі-аніматарамі, майстар-класы, конкурсы, тэматычныя выстаўкі і тэатралізаваныя паказы.
Кніга "Арганы Беларусі" прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы
25.09.2018
91
Ідэя аб падрыхтоўцы і выпуску такой кнігі нарадзілася ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі" і знайшла падтрымку беларускіх музыказнаўцаў, бо арганная культура Беларусі - гэта больш за 600 гадоў надзвычай багатай і прыгожай гісторыі.
Завоссе – малая радзіма Адама Міцкевіча
09.09.2018
497
Восьмага верасня дзяржаўная музейная сістэма адзначае юбілей: у гэты дзень 1998 года ў Баранавіцкім раёне адчыніўся філіял музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”. Музейная ўстанова была адкрыта ў гонар двухсотгоддзя нараджэння Адама Міцкевіча – пісьменніка з сусветнавядомым імем, нашага слыннага земляка. А сёлета аўтару паэм “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, балад “Свіцязь”, “Свяцязянка”, “Гражына” і іншых паэтычных шэдэўраў спаўняецца 220 гадоў.
Разгарніся, душа!
07.09.2018
254
Пра гарманістаў з вёскі Меркулавічы Васіля Казлова і Любоў Галубіцкую ведае, бадай, кожны жыхар Чачэрскага раёна. Нягледзячы на адсутнасць прафесійнай адукацыі, яны сталі сапраўднымі віртуозамі ігры на гэтым інструменце і нават папулярнымі артыстамі свайго рэгіёна: без Васіля і Любові не праходзіць ніводнае вясковае свята альбо фестываль. Пра такіх талентаў кажуць: музыкі ад Бога. Нават не верыцца, што яны не ведаюць нот, іграюць толькі на слых і па памяці. Дзякуючы дуэту — а Васіль і Любоў часта разам (як на гэтым здымку) выконваюць народныя найгрышы, песні, танцы — захавалася і «Меркулавіцкая кадрыля», шэдэўр бытавых танцаў Пасожжа.
Паэтэса Юлія Алейчанка — сярод лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі
06.09.2018
298
Расцём. Нацыянальная літаратурная прэмія — ужо традыцыя: чацвёрты раз называюцца імёны аўтараў, чые творы звярнулі на сябе ўвагу ў мінулым годзе. І як любую з'яву, што стала традыцыяй, яе пераасэнсоўваюць, не абыходзіцца без наватарскіх ідэй — уласна, дзеля развіцця. Бо добрыя традыцыі павінны захоўвацца. Прэмія ў галіне літаратуры, якая ўручаецца на дзяржаўным узроўні, — традыцыя добрая ўжо таму, што ў розных гарадах Беларусі, па якіх вандруе Дзень беларускага пісьменства, гучаць з галоўнай сцэны імёны найлепшых аўтараў, а да іх твораў узнікае зацікаўленасць: што там адзначылі? Чаму? Сярод каго выбіралі?
Фестываль "Класіка каля Ратушы" сабраў 40 тыс. гледачоў
27.08.2018
87
Чацвёрты сезон праекта завяршыўся 25 жніўня і прадставіў сем канцэртаў агульнай працягласцю каля 20 гадзін. На сцэну падняліся дзясяткі калектываў і больш за 100 музыкантаў, добра вядомых як у Беларусі, так і за яе межамі.
Кодэкс дзяржаўнага служачага хочуць распрацаваць у Беларусі
26.07.2018
120
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты дакумент павінен быць абсалютна справядлівым і празрыстым, у ім неабходна прапісаць кожную дэталь, каб любы чалавек, які нават не мае адносін да дзяржаўнай службы, разумеў сутнасць гэтага заканадаўчага акта.
Марадона хацеў бы пазнаёміцца з Лукашэнкам
17.07.2018
100
"Вядома, я хацеў бы з ім пазнаёміцца. У мяне вельмі вялікія ўспаміны аб Фідэлі, Чавесе, Мадуры, Артэгу. Таксама я ведаю Пуціна. І цяпер хачу зрабіць фатаграфію з Лукашэнкам", - сказаў старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст".
"Беларусьфільм" і кітайская кінастудыя CFG здымуць фільм
16.07.2018
95
Паводле слоў Уладзіміра Карачэўскага, бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы сумеснага фільма і ўжо разгледзелі некалькі ідэй будучага кінапраекта, у іх ліку рамантычны фільм. Цяпер ствараецца міжнародная творчая група.
Славянскі базар ускалыхнулі "Рытмы лета"
16.07.2018
98
Перш чым даць старт кіламетрам якаснай папулярнай музыкі вядучыя канцэрта Тэа і Вольга Рыжыкава праверылі, як шасцітысячная зала будзе сустракаць артыстаў, якія прывыклі ўжо да гарачых прыёмаў.
Летняму амфітэатру ў Віцебску - 30 гадоў
13.07.2018
102
Летні амфітэатр у Віцебску па праву лічыцца адной з самых вядомых і прэстыжных пляцовак СНД. Усе пачынаючыя артысты мараць трапіць сюды, паколькі выступленне тут - гэта яркі старт кар'еры.
Пад гукі джаза адкрылі ў Віцебску "Лялечны квартал"
12.07.2018
107
Насупраць будынка Беларускага тэатра "Лялька" з канцэртам выступіла магілёўская група Jazz City Band. Забаўлялі публіку і эфектныя хадулісты: яны прапаноўвалі патанцаваць і жартавалі з натоўпам.
Славянскі базар" урачыста адкрываецца ў Віцебску
12.07.2018
93
Старту форуму спадарожнічае цэлы цырыманіял. Духавыя аркестры, барабаншчыцы і мажарэткі апоўдні музыкай і барабанным дробатам прыцягнуць увагу гараджан і гасцей да пляцоўкі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра.
Беларусь сёння святкуе Дзень Незалежнасці
03.07.2018
101
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада.
Беларусь прымае ўдзел у кінафестывалі ШАС у Цындаа
14.06.2018
125
Для дэманстрацыі розных культурных і кінематаграфічных асаблівасцей краін ШАС на фестывалі гледачу будуць паказаны лепшыя фільмы 12 краін. Усяго чакаецца паказ 55 карцін, 23 фільмы прымуць удзел у конкурснай праграме.
Расіяне называюць самай дружалюбнай краінай Беларусь - апытанне
14.06.2018
120
Паводле апытання, Беларусь назвалі самым блізкім сябрам і саюзнікам Расіі 49 працэнтаў рэспандэнтаў. У пяцёрку найбольш дружалюбных краін увайшлі таксама Кітай (40 працэнтаў), Казахстан (32 працэнты), Сірыя (21 працэнт) і Індыя (19 працэнтаў).
Дзень шматнацыянальнай Расіі адзначаць у Мінску
07.06.2018
116
Праграма мерапрыемства ўключае канцэрт творчых калектываў грамадскіх аб'яднанняў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Каардынацыйнага савета кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў, а таксама шматлікіх гасцей з Расіі.
Беларусь рыхтуе другі гуманітарны канвой ва Украіну
30.05.2018
103
Прадстаўнік МЗС нагадала, што ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодвух баках лініі размежавання.
Міжнароднае свята "Браслаўскія бліскавіцы" пройдзе 26-27 мая
24.05.2018
128
Увечары 26 мая на пляцоўцы старажытнага гарадзішча "Замкавая гара" адбудзецца свята сярэдневяковай культуры "Меч Брачыслава" з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, вулічнага тэатра "Гістрыён" і фалк-групы "Літы Талер" (Мінск).
Камандуючы ВПС Латвіі наведвае з візітам Беларусь
23.05.2018
116
"З яго ўдзелам будуць прааналізаваны вынікі практычнай рэалізацыі пагаднення паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны Латвіі аб абмене інфармацыяй аб палётах паветраных суднаў ад 8 чэрвеня 2017 года", - праінфармавалі ў Мінабароны.
Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" адбудзецца 24-26 мая
23.05.2018
122
Больш як 20 гадоў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга пры падтрымцы Мінаблвыканкама і Нясвіжскага райвыканкама арганізуе гэту адну з самых яркіх падзей у рэгіёне.
Аляксей Ляляўскі: Беларусь пакуль не вельмі тэатральная краіна
20.05.2018
324
Што-што, а лялечны тэатр у нашым культурным асяроддзі з'яўляецца неаспрэчным прадметам увагі і ўсеагульнага гонару. Маецца на ўвазе, вядома, асаблівая форма тэатральнага мастацтва, а не спектаклі для дзяцей. Таму так дарэчы, хоць і раз на два гады, збірацца на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску. Чарговы, ужо дзясяты, распачаўся ўчора і традыцыйна прапанаваў гледачу беларускую праграму, у якой па азначэнні павінен быць прадстаўлены кожны беларускі лялечны тэатр, і замежную, куды ўпершыню трапілі пастаноўкі з Ірана, Балгарыі і Іспаніі. З такой нагоды мы сустрэліся з Аляксеем Ляляўскім, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, мастацкім кіраўніком фестывалю, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі — увогуле культавай асобай у сваёй сферы, чые прафесійныя кантакты звязаны таксама з Расіяй, Германіяй, Польшчай, Бельгіяй, Фінляндыяй, Нідэрландамі... Так ці інакш, пра лялечны тэатр у нашай краіне наўрад ці хто ведае больш за яго, таму да Аляксея Ляляўскага мы прыйшлі як да рэжысёра, адборшчыка і, што немалаважна, гледача.
Каб не адмовіліся ад памяці...
19.05.2018
288
У выдавецтве «Народная асвета» выйшла перавыданне рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век».
«Казкі старога Адамкова» прэзентавалі ў галерэі «Арт-Беларусь»
19.05.2018
487
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
Сукала расказаў пра новы будынак Вярхоўнага суда Беларусі
08.05.2018
118
Ход узвядзення будынка закранаўся і на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. "Тут няма ніякіх сумненняў, пастаўлены строгія тэрміны - да 7 лістапада ўвесці ў строй гэты будынак. Гэта пытанне будзе вырашана", - запэўніў Валянцін Сукала.
Мінская міліцыя расказала пра крыніцу шуму ў раёне парку Горкага
03.05.2018
112
"У міліцыю з пытаннем адносна шуму ў раёне парку Горкага звяртаюцца грамадзяне. Паводле ўдакладненай інфармацыі, у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага праходзіць рэпетыцыя святочнага канцэрта ў гонар маючага адбыцца Дня Перамогі. Шум ідзе ад гукавых гармат", - праінфармавалі ў ГУУС.
КДБ Беларусі выкрыў палкоўніка запасу - агента замежнай разведкі
03.05.2018
115
Паводле слоў Валерыя Вакульчыка, пытанні работы па лініі контрразведкі абмяркоўваліся 2 мая ў час рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. "Зразумела, што гэтыя рэчы ў поўнай меры я не магу паведаміць тэлебачанню і грамадскасці. Тым не менш можна сказаць, што работа ў гэтым напрамку камітэтам ужо арганізавана на якасна іншым узроўні. Больш эфектыўна", - сказаў кіраўнік ведамства.
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне
02.05.2018
116
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці, "Белдзяржхарчпраму", Гродзенскаму і Віцебскаму аблвыканкамам даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне на агульную суму Br160 тыс. 544,11.
У Віцебску вызначаюць лепшыя школьныя тэатры
23.04.2018
114
Гарадскі конкурс "Сцэнічныя чытанні "Школьны тэатр" у гэтым годзе стаў 22-м і сабраў у фінале 11 калектываў. Гэта лепшыя тэатральныя групы сярэдніх навучальных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі Віцебска, якія сталі пераможцамі раённых этапаў.
Беларусь заняла 41-е месца ў рэйтынгу мацнейшых армій у свеце
18.04.2018
139
У топе мацнейшых армій свету ў 2018 годзе Беларусь размяшчаецца следам за Румыніяй (40-е месца) і апярэджвае Перу (42-е). Першае месца ў рэйтынгу займае ЗША, на другім месцы знаходзіцца армія Расіі, замыкае тройку лідараў Кітай.
Творы Янкі Купалы плануюць выдаць на карэйскай мове
13.04.2018
121
Цяпер вядзецца работа па перакладзе вершаў Купалы на грузінскую, італьянскую мовы. "Чым больш будуць ведаць пра Янку Купалу, тым больш будуць ведаць пра Беларусь", - адзначыла Алена Ляшковіч.
Для кітайскіх турыстаў распрацуюць новыя маршруты па Беларусі
06.04.2018
125
Кітайская дэлегацыя на чале з дырэктарам Пекінскага турагенцтва Нанем Чжаа спецыяльна прыбыла ў Беларусь для ўдзелу ў міжнародным веснавым кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2018", а таксама перагавораў з беларускімі партнёрамі.
Мастацкім кіраўніком "Табакеркі" назначаны Уладзімір Машкоў
06.04.2018
120
Акцёру тэатра і кіно, рэжысёру Уладзіміру Машкову 54 гады. У 1990 годзе скончыў Школу-студыю МХАТ (курс Алега Табакова). На рахунку Машкова каля 50 фільмаў, у тым ліку ролі ў карцінах "Падмаскоўныя вечары", "Алігарх", "Амерыканская дачка", "Экіпаж", "Рух уверх".
Якой будзе пастаноўка па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок»
01.04.2018
331
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
Купалаўцы правядуць Тыдзень тэатра
26.03.2018
125
Купалаўскі тэатр падтрымлівае традыцыю святкавання 27 сакавіка Міжнароднага дня тэатра і замест аднаго дня прапануе публіцы наведаць Тыдзень тэатра з 27 па 31 сакавіка.
У Беларусі ў выхадныя крыху пацяплее
22.03.2018
132
"Вясна не спяшаецца ў Беларусь, і на гэтым тыдні яшчэ захоўваецца зімовы характар надвор'я з паніжаным тэмпературным рэжымам", - адзначылі сіноптыкі.
Пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету»
18.03.2018
472
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.
Як пад Мінскам гукалі вясну
17.03.2018
349
"Гуканне вясны" прайшло 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі старога абрада, адметнага для Цэнтральнай Беларусі і Прыдняпроўя.
Беларусь і Чэхія падпісалі дагавор аб пенсійным забеспячэнні
14.03.2018
114
"Дагавор распаўсюджваецца на грамадзян, якія пражываюць і працуюць або працавалі на тэрыторыі Беларусі і Чэхіі, і накіраваны на забеспячэнне і рэалізацыю імі пенсійных правоў за перыяды гэтай дзейнасці", - адзначылі ў міністэрстве.
"Беларуськалій" акажа дапамогу сем'ям загінулых шахцёраў
12.03.2018
134
"Работнікі знаходзіліся пад выкінутай рудой, побач з абсталяваннем. Як ні сумна, смерць настала імгненна, у долю секунды, калі адбылося абрушэнне даху. Усяго на рудніку працавала каля 150 чалавек, а ў напрамку, дзе адбылася аварыя, - 14 чалавек", - адзначыў Іван Галаваты.
Дні Франкафоніі пройдуць у Беларусі 5-30 сакавіка
05.03.2018
145
Мерапрыемства стартуе 5 сакавіка канцэртам французскай групы "Le Bal des Martinne". На танцполе ў час выступлення артыстаў пераплятуцца вальсы, гарачыя кубінскія танцы, італьянскія песні, музыка ў стылі клезмер.
Самыя вострыя пытанні пісьменнікі з 21-й краіны абмеркавалі ў Мінску
03.03.2018
335
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» ужо чацвёрты раз сабраў творцаў з розных краін у межах агульнай дыскусіі, якая адбывалася за круглым сталом падчас ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Кожны гаварыў пра найбольш актуальныя падзеі і працэсы, убачаныя праз прызму нацыянальнай культуры і ўласнага светаўспрымання. Ці можна ўсур'ёз ставіцца да забаўляльнай літаратуры? Што рабіць, каб павысіць ганарары пісьменніка? Ці варта ствараць уласныя творы на розных мовах?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту «Звязды» ўдалося запісаць падчас міжнароднага сімпозіума.
Ансамблем народнай песні «Ярыца» кіруе выхадзец з Мардовіі
03.03.2018
352
Без выступлення калектыву «Ярыца» мастаўчане ўжо даўно не ўяўляюць сабе ніводнага свята. Заснаваны ў 1981 годзе, у 1995 ён атрымаў званне народнага, якому цалкам адпавядае ўжо больш за 20 гадоў. З 2002 года ансамбль узначальвае Шаміль Тайраў, дзякуючы якому манера выканання артыстаў стала вядомая не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў блізкім замежжы.
Карэспандэнт «Звязды» стала лаўрэатам конкурса «Першацвет»
02.03.2018
353
Перамога нашай супрацоўніцы Ніны Шчарбачэвіч у Рэспубліканскім конкурсе маладых літаратараў «Першацвет» стала адной з найпрыемнейшых навін, якія нам прынесла Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Дарэчы, яе вынікі былі падведзены ўчора на цэнтральнай пляцоўцы нацыянальнага стэнда Беларусі. Маладая аўтарка стала адным з дзесяці лаўрэатаў у намінацыі «Паэзія», заяўкі на якую падалі больш за дзвесце чалавек, і абяцае атрымаць на міжнародных мерапрыемствах яшчэ не адну ўзнагароду, чаго рэдакцыя газеты ёй шчыра жадае.
Беларусь адзначана за ўклад у дзейнасць Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі
15.02.2018
141
Генеральны дырэктар СМА Петэры Таалас уручыў першаму намесніку начальніка Белгідрамета Марыі Гермянчук сертыфікат, які пацвярджае ўклад беларускай гідраметэаслужбы ў вырашэнне пытанняў, звязаных з праблемамі навакольнага асяроддзя, стыхійнымі бедствамі, зменлівым кліматам і станам водных рэсурсаў.
У Маскве пабачыў свет «беларускі выпуск» «Роман-газеты»
14.02.2018
351
Пад адной вокладкай сучасную прозу Беларусі прадстаўляюць Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску «Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь» дало адно з апавяданняў Алеся Бадака.
Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў - Калінін
09.02.2018
140
"Вядома, гэтага недастаткова", - падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную работу. "Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя аб краіне ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія выдатныя мясціны наведаць", - растлумачыў Анатоль Калінін.
У Глыбокае, да глыбіняў роду
07.02.2018
362
Актывісты суполкі “Батькавщина” з расійскага горада Кургана пабывалі ў вёсцы Глыбокае Шадрынскага раёна: там жывуць нашчадкі беларусаў-перасяленцаў
Месяц беларускай культуры ў Маскве
25.01.2018
224
Цэнтр славянскіх культур (slavic.libfl.ru) праводзіць Месяц беларускай культуры у памяшканні Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры ім. М. І. Рудаміна (вул. Николоямская, 1, Цэнтральны ўваход, 4 паверх).
1 лютага, у чацвер, у 17:00 адбудзецца Урачыстае адкрыццё Месяца, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь; Фонда падтрымкі і развіцця дзіцячай літаратуры «Еўразійскі форум дзіцячай кнігі»; прадстаўнікі маскоўскай дыяспары і культурна-навуковай грамадскасці, якія прафесійна займаюцца вывучэннем беларускай спадчыны. У гэты дзень наведвальнікі змогуць паглядзець тры выставы – кніг, ілюстрацый і фатаграфій, – пачуць абвяшчэнне вынікаў Конкурсу дзіцячага малюнка «Я адкрываю Беларусь» і за размовамі выпіць гарбаты.
Беларусь прэзентуе турыстычны патэнцыял у Рызе
25.01.2018
144
Прыцягненне латвійскіх турыстаў актуальна з улікам таго, што ў Мінску ў 2019 годзе пройдуць другія Еўрапейскія гульні, у 2021 годзе Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі.
Беларусь ідзе па шляху стварэння інтэлектуальнай дзяржграніцы - Лапо
22.01.2018
144
Кіраўнік пагранведамства падкрэсліў, што ў пытанні ўдасканалення аховы знешніх рубяжоў упор робіцца на інтэлектуальны падыход і сучасныя тэхналогіі, якія даюць магчымасць дыстанцыйна кантраляваць абстаноўку і выконваць задачы меншымі сіламі, чым гэта патрабавалася раней.
Беларусь і Кітай зацікаўлены ў развіцці навуковага супрацоўніцтва
20.01.2018
147
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў навуковых арганізацый, універсітэтаў, органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычнага корпуса, СМІ, бізнес-супольнасці і экспертаў, зацікаўленых у развіцці беларуска-кітайскага навуковага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Кніжная серыя «Адрасы Беларусі ў свеце» займела працяг
18.01.2018
363
Толькі што Выдавецкі дом «Звязда» падараваў чытачу трэцюю кнігу ў згаданым творчым праекце: «Светлымі дарогамі братэрства». Пад адной вокладкай — расказ пра беларуска-ўкраінскае яднанне ў розных яго праявах, пра тое, дзе працавалі і жылі ўраджэнцы Беларусі ва Украіне, якую ўвагу праяўляюць украінцы да беларускай культуры, да самой Беларусі. Аўтары не толькі выкарыстоўваюць раней вядомыя факты, але і сустракаюцца са многімі прыязнымі да Беларусі людзьмі. Пра гэта сведчаць змешчаныя ў кнізе гутаркі, дыялогі з украінскімі пісьменнікамі розных пакаленняў — Яраславай Паўлычкай, Аляксеем Кананенкам, Ігарам Січавіком, Галінай Тарасюк, Віктарам Баранавым...
Вырашаны далейшы лёс стварэння музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша
18.01.2018
372
Вось ужо трэці год «Звязда» звяртаецца да тэмы стварэння музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (першы артыкул, прысвечаны гэтай тэме, выйшаў у кастрычніку 2015 года). За гэты час быў адкрыты разліковы рахунак пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама (публікацыя ад 4.03.2016 года), а некалькі месяцаў таму пачала працаваць назіральная рада (артыкул ад 2.09.2017 года). Днямі адбылося другое пасяджэнне гэтай рады, дзе абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта. Сітуацыя, мякка кажучы, складаная.
Беларусь разгледзіць магчымасць новых прамых авіярэйсаў у Кітай
15.01.2018
155
Міхаіл Партной адзначыў, што для большага прыцягнення кітайскіх турыстаў урад Беларусі разгледзіць магчымасць прыняцця такіх мер, як рэалізацыя палітыкі бязвізавага рэжыму і павелічэнне колькасці прамых авіярэйсаў (цяпер ёсць рэйс Пекін-Мінск-Будапешт-Пекін).
Беларусь падтрымала прынятыя СЕ дадатковыя меры антыдопінгавага кантролю
11.01.2018
134
Пратакол накіраваны на забеспячэнне ўзаемнага прызнання допінг-кантролю і ўмацаванне выканання канвенцыі. Для гэтага ён забяспечвае прызнанне дзяржавамі - удзельніцамі канвенцыі допінг-кантролю, праводзімага ў адносінах да спартсменаў з іншых краін, якія далучыліся да яе.
З Новым годам!
29.12.2017
240
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіч С. Л. і Рада ФНКА Беларусаў Расіі сардэчна віншуюць сваіх сяброў і калег па грамадскай рабоце з Новым годам!
Адыходзячы 2017 год быў дастаткова выніковым для большасці нацыянальна-культурных аб'яднанняў беларусаў у Расіі: былі створаны новыя арганізацыі і творчыя калектывы, распрацаваны новыя формы і напрамкі дзейнасці, рэалізаваны цікавыя сацыяльна-значныя культурна-асветніцкія акцыі.
Актыў ФНКА Беларусаў Расіі жадае ўсім у надыходзячым 2018 годзе міру і ўзаемаразумення, здароўя і дабрабыту, жыццёвых сіл і натхнення для рэалізацыі новых праектаў па захаванню міжнацыянальнага міру і згоды, па папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы і традыцый.
Беларусь вывучае вопыт Славакіі ў арганізацыі нагляду за бяспекай АЭС
21.12.2017
148
Беларускія спецыялісты вывучылі вопыт славацкага рэгулюючага органа ў частцы арганізацыі нагляду за забеспячэннем бяспекі на энергаблоках АЭС з выкарыстаннем дыферэнцыраванага падыходу (падыход, пры якім склад і інтэнсіўнасць наглядных мерапрыемстваў залежыць ад ступені патэнцыяльнай небяспекі аб'екта).
Маёмасць Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра будзе перададзена Мінску
19.12.2017
155
Адчужэнне шляхам бязвыплатнай перадачы з рэспубліканскай уласнасці і аператыўнага кіравання дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у камунальную ўласнасць горада Мінска маёмасці неабходна правесці да 1 лютага 2018 года.
Зіма прыйдзе ў Беларусь на наступным тыдні
14.12.2017
142
На большай частцы тэрыторыі рэспублікі 15 снежня пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Удзень па рэспубліцы будзе ад 0 да 5 градусаў цяпла.
З аўторка ў Беларусь прыйдзе адліга
11.12.2017
153
"Ужо ў бліжэйшыя суткі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць вельмі цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, чакаецца адліга, і выпаўшы снег амаль поўнасцю растае", - расказалі ў Гідрамеце.
Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да 9 інтэрнэт-рэсурсаў
06.12.2017
162
Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняло рашэнні аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўных частак).
На «Беларусь 3» стартуе месяц беларускага кіно
03.12.2017
358
У рамках святкавання Дня беларускага кіно, які ў нашай краіне адзначаецца 17 снежня, тэлеканал «Беларусь 3» увесь першы месяц зімы прысвеціць мастацкім і дакументальным фільмам, створаным телтэлерадыёкампаніяй і кінастудыяй «Беларусьфільм» у розныя гады.
Усебеларускі з'езд 1917 года паказаў каштоўнасці, важныя і цяпер
02.12.2017
324
Так сказана ў прывітанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якое ён адрасаваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі «Падзеі 1917 года ў гістарычным лёсе Беларусі». Само мерапрыемства адбылося ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Прывітанне ва ўрачыстай абстаноўцы зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Годам турызму Беларусі ў Кітаі будзе аб'яўлены 2018-ы
01.12.2017
222
Андрэй Кабякоў прапанаваў афіцыйна аб'явіць 2018 год Годам турызму Беларусі ў Кітаі. Сёння Беларусь распрацоўвае комплексную канцэпцыю развіцця турызму не проста як галіны, а як аднаго з рухавікоў нацыянальнай эканомікі.
Музычная гасцёўня Станіслава Манюшкі адкрылася ў Смілавічах
28.11.2017
171
Стварэнне музычнай гасцёўні з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага беларускага і польскага кампазітара Станіслава Манюшкі, стала магчымым дзякуючы праекту "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".
Дні карэйскага кіно пройдуць у Магілёве
27.11.2017
157
У гледачоў будзе магчымасць азнаёміцца з культурай, традыцыямі, кінематографам Рэспублікі Карэя. У час мерапрыемства ў кінатэатры "Радзіма" пройдуць паказы трох кінастужак сучасных карэйскіх рэжысёраў.
Беларускі часопіс "Биатлон" прэзентаваны ў Маскве
17.11.2017
138
"Безумоўна, вялікая заслуга ва ўзрастаючым інтарэсе да гэтага віду спорту належыць выдатным спартсменам, такім як трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, якой па праву ганарацца і Беларусь, і Расія. Яна ў значнай ступені надала імпульс развіццю біятлона", - заявіў Юрый Ярашэвіч.
Артысты з 19 краін прымуць удзел у Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску
16.11.2017
143
Конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два - з канцэртмайстрам, трэці (фінал) - у суправаджэнні аркестра. У фінале ўдзельнікі выканаюць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару, а дапамогуць ім у гэтым зоркі беларускага Вялікага.
Гала-канцэрт салістаў Вялікага тэатра - лаўрэатаў Дзяржпрэміі сабраў аншлаг
15.11.2017
141
"Людзі, якія служаць мастацтву, з'яўляюцца сапраўднымі героямі. Арганізуючы гэты канцэрт, мы хацелі паказаць нашым гледачам майстэрства лепшых з лепшых. Сёння ў тэатры працуюць восем чалавек, якія з'яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі, і мы ганарымся гэтым фактам", - сказаў Уладзімір Грыдзюшка.
Казачны спектакль "Па шчупаковым загадзе" рыхтуе Магілёўскі драмтэатр
14.11.2017
168
Вясёлы, захапляльны, яркі, смешны і арыгінальны спектакль па матывах рускіх народных казак стварае рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі. Майстар ужо вядомы магілёўскаму гледачу па цудоўных пастаноўках "Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару", "Рамантыкі" і інш.
Як пра набыткі продкаў расказаць у сучасных рэчах
11.11.2017
459
Як той казаў, пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі нядаўна прайшоў міжнародны форум беларускага касцюма, былі зроблены тры выстаўкі, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з традыцыйнай культурай, трансляцыяй гэтых помнікаў, вобразаў у сучаснае жыццё.
"Золата Лістапада-2017" атрымаў фільм "Лістапад"
10.11.2017
181
Рэжысёр фільма-пераможцы Райнер Сарнет, прымаючы ўзнагароду, адзначыў, што, працуючы над карцінай, яе стваральнікі хваляваліся, ці будзе яна зразумелая для іншых, бо здымалі на аснове эстонскай міфалогіі. Таму ён рады, што фільм прыняты і высока ацэнены.
Фільм "Кандэларыя" лідзіруе па выніках глядацкага галасавання на "Лістападзе-2017"
10.11.2017
149
Карціна "Кандэларыя" (рэжысёр Джоні Хендрыкс Інестроса, Калумбія, Германія, Нарвегія, Аргенціна, Куба) набрала 3,71 бала. Толькі крыху "Кандэларыі" ўступіла стужка "Кентаўр" (рэжысёр Актан Арым Кубат, Кыргызстан, Францыя, Германія, Нідэрланды, Японія) - 3,70 бала.
Беларусь выбрана ў склад Выканаўчага савета ЮНЕСКА
09.11.2017
153
Павел Латушка падкрэсліў, што, з'яўляючыся членам Выканаўчага савета, Беларусь мае намер прыкладаць актыўныя намаганні для павышэння ролі ЮНЕСКА, а таксама для развіцця супрацоўніцтва як з арганізацыяй у цэлым, так і з дзяржавамі-членамі.
Прыз "Залаты "Лістападзік" атрымала карціна "Падарожжа Фані"
08.11.2017
147
Узнагароды "За лепшую дзіцячую ролю" конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" удастоены Сарэх Нур Мусаві, іранскі фільм "Подых жыцця". Рэжысёр карціны адзначаны спецыяльным прызам журы "За лепшую рэжысуру".
Колас перашумеў Купалу ў паэтычным батле
08.11.2017
185
Па выніках першага беларускамоўнага паэтычнага батла «Вершус» «Зборная Коласа» адолела «Зборную Купалы». Пераможцаў паядынку вызначылі гледачы. У складзе зборных выступілі беларускія паэты і акцёры, якія на ўмоўным рынгу «Galleria Minsk» чыталі як свае вершы, так і творы двух славутых класікаў.
"Беларусьфільм" пасля рэканструкцыі стане кінафабрыкай - Бондар
04.11.2017
156
На кінастудыі зацікаўлены выбудаваць аптымальную мадэль функцыянавання, якая будзе ўключаць не толькі стварэнне нацыянальных кінапраектаў, што з'яўляюцца прыярытэтнымі, але і прадастаўленне паслуг кампаніям, якія працуюць на гэтым рынку.
Кінафестываль "Лістапад-2017" адкрываецца ў Мінску
03.11.2017
156
Фестываль пройдзе пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць". На экранах шасці мінскіх кінатэатраў пакажуць 165 кінастужак рэжысёраў з 55 краін. У конкурсную праграму ўвайшлі 94 карціны.
Надзвычайных сітуацый з-за непагоды не здарылася - МНС
31.10.2017
153
Як паведамлялася, у Беларусь прыйшоў ураган "Герварт". На 30 кастрычніка быў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. У многіх раёнах 31 кастрычніка захаваецца вецер парывамі да 15-22 м/с. Далей цыклон будзе павольна рухацца за межы Беларусі.
Ураган "Герварт" прыйшоў у Беларусь
30.10.2017
168
У Беларусі 30 кастрычніка аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Узмацненне ветру звязана з цыклонам, які перамяшчаецца праз тэрыторыю нашай краіны.
Беларусь і Эфіопія маюць намер пашырыць узаемадзеянне ў сферы адукацыі
23.10.2017
149
Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 23 кастрычніка на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія ў Расійскай Федэрацыі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Грумам Абаем Тэшомэ.
У нацыянальным конкурсе "Лістапада-2017" прыме ўдзел 31 фільм
19.10.2017
168
Мікалай Лаўранюк расказаў, што на ўдзел у нацыянальным конкурсе было пададзена больш за 90 заявак. Арганізатары стараліся адабраць лепшае з лепшага, кіно, якое адпавядае сучасным тэндэнцыям, кіно, за якое не сорамна. У творчым спаборніцтве ўдзельнічаюць работы вядомых майстроў і маладых рэжысёраў.
Рэжысёрскі конкурс ідэй для спектакляў аб'яўлены ў Беларусі
12.10.2017
166
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя рэжысёры тэатраў, студэнты па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра (драматычны тэатр)", "народная творчасць (тэатральная)", іншыя творчыя, педагагічныя работнікі, работнікі культуры з вопытам пастаноўкі спектакляў.
Рэканструкцыя "Беларусьфільма" практычна завершана - Поршнеў
11.10.2017
161
Ігар Поршнеў адзначыў, што кожны тыдзень праводзяцца нарады, пасяджэнні штабоў. Работы па рэканструкцыі завершаны на 97-98 працэнтаў, засталося завяршыць насціланне падлогі ў двух павільёнах і работы ў тон-студыі, потым трэба будзе добраўпарадкаваць тэрыторыю каля кінастудыі.
Беларусь адыгрывае лідзіруючую ролю ў пашырэнні ўдзелу жанчын у эканоміцы - Закары Тэйлар
10.10.2017
160
Закары Тэйлар адзначыў высокі ўзровень адукацыі беларускіх жанчын, іх удзелу ў жыцці грамадства. "Наш праект накіраваны на тое, каб прадаставіць жанчынам фінансавыя рэсурсы, стартавы капітал для арганізацыі ўласнага бізнесу ў Мінску і ў рэгіёнах рэспублікі, у прыватнасці ў адкрыцці ферм, у розных сферах гомеапатычнай медыцыны і г.д.", - растлумачыў ён.
Культура фарміруе і ўмацоўвае нацыю - Жарко
06.10.2017
184
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, Дзень работнікаў культуры - свята, якое мае вялікае значэнне не толькі для тых, чыя дзейнасць звязана з гэтай сферай, але і для ўсяго грамадства ў цэлым.
Шторм "Ксаўер" у Беларусь не прыйдзе
06.10.2017
156
"На большай частцы тэрыторыі краіны сёння пройдуць дажджы, чакаецца ўмераны вецер. Толькі па поўдні Беларусі вечарам магчыма ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, але ўжо заўтра вецер аслабее. Паводле нашых прагнозаў, шторм "Ксаўер" абыдзе Беларусь бокам", - расказалі ў Гідрамеце.
У Беларусі адзначаны новы від птушак - аўсянка-крошка
02.10.2017
193
Асенняя міграцыя птушак прадаўжаецца, а гэта самы зручны час для таго, каб убачыць у краіне рэдкія віды. З паўночных краін на зімоўку праз Беларусь ляцела і аўсянка-крошка. У Еўропе такія птушкі ў час міграцыі адзначаюцца рэгулярна, у тым ліку і ў суседніх краінах (Польшча, Латвія, Украіна).
Беларускі фільм "Першадрук" адкрыў Дні беларускага кіно ў Роўне
26.09.2017
183
Дакументальны фільм "Першадрук" рэжысёра Ігара Чышчэні, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 25 верасня на адкрыцці мерапрыемства прадставіў кінематаграфіст і прадзюсар, начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы кінастудыі Юрый Ігруша.
Міністр абароны Азербайджана наведае Беларусь
26.09.2017
393
На сустрэчы адбыўся шырокі абмен думкамі адносна перспектыў развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай, ваенна-тэхнічнай сферах і ў галіне ваеннай адукацыі, арганізацыі ўзаемных візітаў экспертных груп, а таксама іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Бабіна лета прыйдзе ў Беларусь у выхадныя
22.09.2017
163
"Дзень асенняга раўнадзенства азнамянуецца пачаткам працяглай хвалі бабінага лета. Дзякуючы скандынаўскаму антыцыклону, у выхадныя дні надвор'е будзе "мільён на мільён" - гэта калі на небе мала воблакаў, яркае сонца, цудоўная бачнасць і інтэнсіўны прагрэў паветра. Можна планаваць свой адпачынак у выхадныя з улікам ідэальных метэаўмоў", - адзначыў сіноптык.
"Японская восень у Беларусі 2017" праходзіць з аншлагам
19.09.2017
177
Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь пяты раз праводзіць фестываль, які праходзіць з сярэдзіны верасня да канца лістапада. У бягучым годзе ён прымеркаваны да 25-гадовага юбілею дыпламатычных адносін паміж Японіяй і Беларуссю.
Цыклон "Томас" з дажджом і моцным ветрам прыйшоў у Беларусь
18.09.2017
176
"Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за моцнага ветру 18 і 19 верасня. Чакаецца моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с, а месцамі да 21-24 м/с. Гэты цыклон паўплываў і на надвор'е на захадзе Украіны", - сказала Святлана Рыбакова.
"Скрыпка Ротшыльда" прызнана лепшым спектаклем фестывалю "Белая вежа-2017"
18.09.2017
183
Нягледзячы на афіцыйнае закрыццё тэатральнага форуму заслона "Белай вежы" яшчэ не апушчана. Спецыяльны госць фестывалю, вядомы расійскі акцёр Аляксандр Балуеў 17 верасня выступіць на вялікай сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы ў ролі рэжысёра і галоўнага героя камедыі "Усім добры вечар!".
Беларусь і Кітай плануюць аб'явіць 2018-ы Годам турызму
13.09.2017
166
Цяпер Беларусь і Кітай прадаўжаюць работу па стварэнні ўмоў для развіцця турызму. Так, адкрыты авіярэйс Пекін-Мінск-Будапешт-Пекін, спрашчаюцца ўзаемныя патрабаванні пры турыстычных паездках, у Беларусі рыхтуюцца гіды з веданнем кітайскай мовы.
Беларусь і Індыя рыхтуюць праграму сумеснай дзейнасці ў адукацыі
11.09.2017
171
Паводле слоў Ігара Карпенкі, праграма будзе ў тым ліку ўключаць падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі, сумесную рэалізацыю навуковых праектаў з ВНУ. "Мы павінны выйсці ў перспектыве на падпісанне двухбаковых дагавораў паміж канкрэтнымі ВНУ Беларусі і Індыі", - адзначыў ён.
Еўразійскі семінар Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі пройдзе ў Мінску 12-14 верасня
11.09.2017
165
У семінары прымуць удзел прадстаўнікі 13 краін, адказныя за нацыянальныя сістэмы метэаралагічных назіранняў. Сярод краін-удзельніц Беларусь, Арменія, Азербайджан, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Манголія, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Узбекістан.
Падарожжа ўнутры карціны можна зрабіць на выставе ў Гомелі
11.09.2017
176
Праект, куратарам якога выступае прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, рэжысёр, музычны прадзюсар Аляксандр Сплашноў, перанясе гледачоў у свет віртуальнай рэальнасці і прадставіць магчымасць зрабіць падарожжа ўнутры карціны.
Старшыня ФНКА беларусаў Расіі: Быць актывістам у суполцы не тое самае, што несці адказнасць за цэлую арганізацыю
11.09.2017
254
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” працягвае серыю інтэрв’ю з прадстаўнікамі і кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа, што наведваюць сядзібу Згуртавання. Гэтым разам да нас завітаў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч – доктар навук, прафесар, вядомы навуковец у галіне псіхалогіі і вайсковай справы. Мы пагутарылі з ім пра дзейнасць і гісторыю стварэння гэтай буйной арганізацыі, а таксама паспрабавалі разабрацца з яе складанай структурай.
Памятны знак «Беларусам замежжа» ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці
10.09.2017
539
Пра сімвалізм кола ў культуры беларусаў можна разважаць бясконца. Гэта і знак сонца, бясконцасці жыцця, руху наперад. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. А ручнік, што яго абвівае, здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогі. Хай нашы суайчыннікі праз розныя абставіны апынуліся за мяжой, гэты знак нібыта кажа: мы разам.
Беларуская этнаграфія: 60 гадоў акадэмічнасці
10.09.2017
483
Калегі-вучоныя прызнаюцца, што крыху зайздросцяць супрацоўнікам менавіта гэтага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А ўсё таму, што іх імёны ведаюць у розных кутках краіны, што іх праца скіраваная не толькі на вывучэнне пэўнага аспекту рэчаіснасці, але непасрэднае жыццё нашага народа. Ды і, па сутнасці, беларусаў як нацыі і Беларусі як краіны, магчыма, не існавала б, калі б не руплівая праца даследчыкаў жыцця і культуры нашых земляў, якія актыўна вандравалі, запісвалі, вывучалі нас у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя і ўжо тады заклалі асновы беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі і — шырэй — антрапалогіі.
Прайдуся па Кастрычніцкай і звярну... на «Зыбу»
10.09.2017
477
Доўгі час за мяжой Мінск быў вядомы сваімі ВНУ, прамысловымі прадпрыемствамі і добрымі медыцынскімі цэнтрамі, але ніяк не гучнымі вечарынкамі. А цяпер спецыяльна для таго, каб паглыбіцца ў начное жыццё Мінска, маладыя людзі прыязджаюць з іншых краін. Такую славу горад атрымаў вельмі хутка — усяго за некалькі гадоў. З соннага начамі, з рэдкімі лакальнымі водбліскамі, ён ператварыўся ў той, які ніколі не спіць. Прынамсі, у выхадныя.
Аўтары Выдавецкага дома «Звязда» атрымалі высокія ўзнагароды
07.09.2017
496
Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «... Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў».
Дзень вёскі ўпершыню адзначылі ў вёсцы Сяло Лёзненскага раёна
07.09.2017
224
На свята сабраліся ўсе мясцовыя жыхары і тыя, чый лёс звязаны з гэтай вёсачкай.
Сёння там жыве крыху больш за 20 чалавек. Як паведамляе газета «Сцяг Перамогі», павіншаваць вяскоўцаў прыехалі артысты Барсееўскага сельскага Дома культуры. Свята правялі з песнямі, вершамі і шчырымі размовамі.
Дні культуры Беларусі правядуць у Грузіі ў лістападзе
04.09.2017
181
"Прыкметна актывізаваліся кантакты ў гуманітарнай сферы: часцей пачалі сустракацца прадстаўнікі ўстаноў культуры, ажыццяўляюцца абменныя праекты паміж тэатрамі і музеямі", - сказаў Уладзімір Макей.
Дзень беларускага пісьменства 2017
03.09.2017
299
Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства прайшлі ў Полацку 2-3 верасня 2017 года.
Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.
Сёлета Дзень беларускага пісьменства ў Полацку аб'яднаў разам тры святы – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і ўласна дзень пісьменнасці.
Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, беларусы аддаюць даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў ствараў культуру, адукацыю, высокі ўзровень нацыянальнага мастацтва.
Алесю Адамовічу — 90
03.09.2017
410
Газета працягвае публікацыю матэрыялаў у падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея Алеся Адамовіча.
Фільм "Першадрук" паказвае Беларусь часткай еўрапейскай прасторы
30.08.2017
171
Фільм зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем на студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.
Дзень беларускага пісьменства
24.08.2017
438
Дзень беларускага пісьменства: 1–3 верасня 2017 г. г. Полацк 30 жніўня – 3 верасня 2017 года – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Гарачыня да 34 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя
17.08.2017
211
"У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць маларухомы франтальны раздзел і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з поўдня Еўропы", - сказаў Дзмітрый Рабаў. У суботу Беларусь застанецца пад уплывам вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання.
"Тры Сафіі" намалююць мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны
15.08.2017
196
Маладыя мастакі намалююць на сваіх палотнах Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія), Полацку (Беларусь) і Кіеве (Украіна). Вынікам іх сумеснай творчай работы стане выстава, прымеркаваная да 1155-годдзя горада і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Палескі драмтэатр у новым сезоне прадставіць спектакль "Рагнеда"
10.08.2017
212
"У аснову пакладзена беларуская інтэрпрэтацыя шэкспіраўскага "Макбета". У спектаклі ёсць нямала разыходжанняў з гістарычнай праўдай. У нас будзе гісторыя пра каханне. Гэта пастаноўка стане падарункам Пінску да яго 920-годдзя", - сказаў рэжысёр Павел Марыніч.
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі
09.08.2017
203
У пералік матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі ўключаны тры самазвалы, дзіцячае харчаванне, адзенне і абутак для дзяцей агульным коштам Br533,4 тыс.
У дзіцячым "Еўрабачанні-2017" прымуць удзел прадстаўнікі 16 краін
09.08.2017
198
Удзельнічаць у XV Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" будуць Албанія, Арменія, Аўстралія, Беларусь, Кіпр, Македонія, Грузія, Ірландыя, Італія, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Нідэрланды, Украіна. Партугалія вярнулася на дзіцячы конкурс пасля 10-гадовага перапынку.
У Мінску з-за рамонту на вул. Філатава 19-20 жніўня змяняецца рух аўтобусаў
08.08.2017
207
Так, рух аўтобусаў маршруту нумар 70 арганізуецца з боку АС "Аўтазаводская" ў напрамку станцыі метро "Партызанская" па вул. Куляшова, Тухачэўскага, Жылуновіча і далей па маршруце з выкананнем на змяняемым участку прыпыначнага пункта "Кінатэатр "Камсамолец", у зваротным напрамку - без змяненняў.
Гарачыня вернецца ў Беларусь на бягучым тыдні
07.08.2017
194
У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 22-28 градусаў цяпла.
Канцэрт "Поры года" прагучыць каля мінскай ратушы 5 жніўня
03.08.2017
195
У Верхнім горадзе прагучаць творы Астара П'яцолы, Пятра Чайкоўскага, Вівальдзі. Для мінчан і гасцей сталіцы будуць іграць інтэрнацыянальная каманда Nouvelle Philharmonie Trio (Беларусь-Францыя-Нідэрланды-Германія) і струнны аркестр Кансерваторыі музыкі імя Джузэпэ Тарціні (Трыест).
ДМК пракаменціраваў утварэнне чэргаў з грузавікоў на граніцы з Літвой
28.07.2017
182
"Літоўскі напрамак сёння адзін з самых папулярных як для перавозчыкаў, так і для фізічных асоб. На ўезд у Беларусь чэргі адсутнічаюць. Скопішча грузавых транспартных сродкаў на выезд з краіны звязана ў тым ліку з нерытмічным прыёмам аўтамабіляў сумежным бокам. Існуюць і збоі ў рабоце інфармацыйных прадуктаў на сумежным баку пунктаў пропуску", - адзначылі ў ДМК.
Група Depeche Mode назвала дату мінскага канцэрта
28.07.2017
186
Depeche Mode рады паведаміць аб тым, што шоу, першапачаткова запланаванае на ліпень 2017 года, перанесена на 13 лютага 2018-га. Група з нецярпеннем чакае вяртання ў Мінск і новай магчымасці сыграць для беларускіх фанатаў.
"Беларусьфільм" пачаў здымаць фільм пра падлеткаў
26.07.2017
203
Галоўныя героі - каманда геймераў, якія гуляюць у World of Tanks. Іх мара - стаць крутой камандай, трапіць на міжнародныя спаборніцтвы. Але гісторыя не аб камп'ютарных, а аб рэальных прыгодах.
Цёплае надвор'е чакаецца ў пачатку жніўня ў Беларусі
24.07.2017
198
На пытанне, ці прыйдзе ў Беларусь сапраўднае лета, Алена Камароўская адказала: "Сіноптыкі чакаюць цёплага надвор'я ў пачатку жніўня. Жнівень бывае самым цёплым месяцам лета. Не выключана магчымасць, што ў бягучым годзе таксама так атрымаецца".
МУС перавядзе некаторыя адмінпрацэдуры ў электронны фармат
20.07.2017
214
Напрыклад, у электронную форму будзе пераведзена працэдура па рэгістрацыі замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, што часова знаходзіцца ў Беларусі, а таксама выдача дакумента аб запрашэнні замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства ў Беларусь.
Беларусь запросіць больш як 80 міжнародных наглядальнікаў на вучэнне "Захад-2017"
17.07.2017
212
"Нягледзячы на тое што заяўленая на вучэнне "Захад-2017" колькасць асабовага складу, баявых браніраваных машын, артылерыі, авіяцыі не дасягае парогавых значэнняў для паведамлення, мы запросім нашых партнёраў, каб яны пераканаліся, што вучэнне не вырашае тых задач, аб якіх яны заяўляюць", - сказаў Андрэй Раўкоў.
"Славянскі базар" трэба развіваць, а не рэфармаваць - Ярмоленка
14.07.2017
220
"Колькі гадоў чую, што "Славянскі базар" ужо не той, трэба штосьці рабіць, рэфармаваць. Мне здаецца, што ён павінен быць менавіта такім, які ёсць. Гэта не конкурс, не шэраг канцэртаў, а ў першую чаргу атмасфера, якую цудоўна адчуваюць усе, хто прыязджае, магчымасць сустрэцца. І іх важна захаваць", - упэўнены артыст.
Імя Гвердцытэлі з'явілася на Плошчы зорак "Славянскага базару"
13.07.2017
217
Пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" была адкрыта адразу пасля ўрачыстага падняцця сцяга фестывалю. У гэтым годзе "зорную" прапіску атрымала народная артыстка Грузіі і Расіі, сапраўдны сімвал дружбы народаў у мастацтве - Тамара Гвердцытэлі.
Тэатральныя калектывы з 14 краін прымуць удзел у фестывалі "Белая вежа"
06.07.2017
230
Свае спектаклі пакажуць 29 тэатраў з Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Эстоніі. Паказы пройдуць на 11 мовах у суправаджэнні субтытраў на рускай.
Свята Незалежнасці ў сэрцы кожнага беларуса - меркаванне
03.07.2017
179
Беларусь заўсёды знаходзілася на скрыжаванні дарог, якія звязвалі буйныя дзяржавы. І войны паміж гэтымі дзяржавамі, як правіла, праходзілі і на тэрыторыі Беларусі. Гэта, вядома, наклала свой адбітак на яе гісторыю, культуру.
Дзень Незалежнасці святкуюць у Беларусі
03.07.2017
193
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).
Самага актыўнага турыста выберуць у Беларусі
28.06.2017
194
Прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі "Я пазнаю Беларусь" можа любы жадаючы (акрамя экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў і супрацоўнікаў турыстычных кампаній). Для гэтага ўдзельнікам конкурсу трэба наведаць як мага больш выдатных мясцін Беларусі і зрабіць фота на іх фоне.
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя
23.06.2017
203
"У бліжэйшыя дні Беларусь застанецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Франтальныя раздзелы пакуль прадоўжаць утрымліваць у краіне няўстойлівы характар надвор'я. Пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі", - сказаў сіноптык.
Французскі скрыпач Аліўе Шарлье 21 чэрвеня выступіць у Мінску
19.06.2017
191
У праграме канцэрта - "Настальгія" Дзмітрыя Смольскага для вялікага сімфанічнага аркестра (першае выкананне), "Lament" Гія Канчэлі (канцэрт памяці Луіджы Нона для скрыпкі, сапрана і вялікага сімфанічнага аркестра, першае выкананне ў Мінску), Сімфонія нумар 1 "Тытан" рэ мажор Густава Малера.
У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план па Канвенцыі аб правах інвалідаў
15.06.2017
226
Беларусь у 2015 годзе падпісала, а ў 2016 годзе ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Для забеспячэння скаардынаваных дзеянняў органаў заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады і грамадзянскай супольнасці па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі зацверджаны Нацыянальны план.
Свята казахскай культуры пройдзе 17 чэрвеня ў Мінску
14.06.2017
215
Песні, танцы і абрады казахскага народа будуць прадстаўлены ў канцэртнай праграме творчага калектыву "Салтанат". У кожнага жадаючага будзе шанц пабываць у старажытным жыллі качэўнікаў - сапраўднай казахскай юрце з традыцыйным унутраным убраннем і прадметамі побыту.
Стаса П'еху і NaviBand чакаюць у Брэсце на канцэрце да Дня горада
07.06.2017
206
Мерапрыемства пройдзе ў палацы спорту "Вікторыя". Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад творчасці зорак беларускай і расійскай эстрады. У афішы канцэрта пазначана, што, у прыватнасці, на сцэну выйдуць дзяржаўны ансамбль "Песняры" і фіналісты "Еўрабачання-2017" NaviBand.
Фестываль беларусаў свету
19.05.2017
330
Другі Фестываль беларусаў свету пройдзе ў Мінску 7-10 верасня.
Сёлета фестываль мастацтваў беларусаў свету супадае з урачыстасцямі ў гонар 950-годдзя горада Мінска.
Чакаецца каля 300 удзельнікаў фестывалю – беларусаў з Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі І Эстоніі.
Светлай памяці Віктара Даніленкі
18.05.2017
370
У гэтыя непагодлівыя травеньскія дні пайшоў з жыцця першы амбасадар суверэннай Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Віктар Даніленка. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў каля шасці гадоў. Гэта быў перыяд станаўлення Амбасады. Пасля сыходу на пенсію Віктар Даніленка прымаў удзел у грамадскім жыцці горада Масквы, быў сябрам Рады Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы".
Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.
Віншуем са святам 8 Сакавіка
07.03.2017
444
Ад імя мужчынскай меньшасці Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі віншуем жаночую большасць нашай арганізацыі са святам 8 Сакавіка, самым яскравым днём, які абвяшчае пачатак вясны.
Зычым вам шчасця, здароўя, хараства і гармоніі. Няхай у Вашай душы заўжды будзе вясна, а любоў, дабрабыт, поспех і каханне стануць вашымі штодзённымі спадарожнікамі!
Няхай у гэтыя святочныя дні ваш дом будзе напоўнены сонцам і кветкамі, сваякі акружаць вас клопатам і цяплом, сябры падораць увагу і станоўчыя эмоцыі, а сотавы тэлефон не сціхае ад віншавальных званкоў і святочных SMS!
Заставайцеся такімі ж прыгожымі, радуйцеся жыццю і дарыце радасць людзям, якія вас акружаюць!
https://www.youtube.com/watch?v=I7EIIg_BJko
На 65-ым годзе сышоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч
28.01.2017
589
28 студзеня ў Мінску памёр Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.
Творчая дзейнасць Аляксандра Ціхановіча была звязана з ансамблямі “Песняры”, гуртом “Мінск”, які граў джаз рок-рок, а затым — са славутым ансамблем “Верасы”, які быў папулярным ва ўсім Савецкім Саюзе. Ціхановіч і яго жонка Ядвіга Паплаўская сталі на доўгі час візітоўкай гэтага калектыва.
Афіцыйна стартаваў Год Купалы
13.01.2017
1029
Заўважана, што з цягам часу постаці знакавых для народа асоб ператвараюцца ў нежывыя бронзавыя фігуры, а іх спадчына, расцягнутая на цытаты, проста бясконца тыражуецца, глыбока не вывучаецца, не пераглядаецца кожным новым пакаленнем. Але мне падаецца, што беларуская літаратура, з'яўляючыся літаратурай новай, народжанай у пачатку ХХ стагоддзя, яшчэ доўга будзе гэткай жа свежай, а постаці нашых класікаў — жывымі. Магчыма, справа ў тым, што мы і сёння можам дакрануцца да іх спадчыны, пабываць у тых мясцінах, дзе яны бывалі, пабачыць рукапісы і цалкам, без сучасных адаптацый і перакладаў, зразумець іх творы. Таму і сэрца нашай класічнай літаратуры яшчэ б'ецца, а постаці песняроў — дыхаюць. Яны знаёмыя, родныя, але і загадкавыя адначасова, бо хаваюць мноства нераскрытых таямніц.
Канцэрт рэгіянальнага ансамбля беларусаў «Рэтра-Хіт»
01.01.2017
564
19 студзеня 2017 года ў Пушкінскім ДК пад Санкт-Пецярбургам адбудзецца канцэрт рэгіянальнага ансамбля беларусаў «Рэтра-Хіт», прысвечаны заснавальніку легендарнага ансамбля «Песняры» У. Мулявіну.
Віншуем з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
29.12.2016
439
Паважаныя суайчыннікі, калегі і сябры!
Ад імя Рады ФНКА Беларусаў Расіі сардэчна віншую вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароў’я і добрага настрою, шчасця і дабрабыту, натхнення і аптымізму, паразумення і стабільнасці ў жыцці!
Няхай у Вашым доме пануюць мір, згода і любоў, а сэрца поўніцца надзеяй на лепшае!
З павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі
С.Л.Кандыбовіч
Віншаванне з Новым годам!
29.12.2016
508
Віншаванне з Новым годам ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Кандыбовічу С. В.
Грамадскія аб’яднанні беларусаў. Як пачыналася
28.12.2016
457
30 снежня 1988 года ў Маскве адбыўся сход беларусаў-масквічоў, якія вырашылі ўтварыць Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры. Алякей Каўка, што быў завадатарам гэтай імпрэзы, прапанаваў надаць новай арганізацыі імя выдатнага дзеяча эпохі Адраджэння, нашага першадркара і асветніка Францішка Скарыны. Гэта была першая ў Савецкім Саюзе нацыянальна-культурная грамадская арганізацыя беларусаў за межамі БССР. Удзельнікі сходу прынялі зварот да беларусаў Масквы і Маскоўшчыны (глядзі тэкст)
Літаратурны музей Максіма Гарэцкага можа пераехаць у Мсціслаў
20.12.2016
942
Гэта тэма ўжо трэці месяц абмяркоўваецца ў інтэрнэце. Нагодай стаў электронны ліст мінчанкі ў Мсціслаўскі райвыканкам, якая прапанавала перанесці драўляную хату музея з Малой Багацькаўкі ў горад. Гэта, на яе погляд, дапаможа як мага большай колькасці людзей далучыцца да творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Прапанова была вынесена на грамадскае абмеркаванне і выклікала буру эмоцый. Адны за тое, каб гістарычны Мсціслаў, дзе і так ёсць паглядзець шмат чаго каштоўнага і ўражлівага, прыдбаў сабе яшчэ і літаратурны музей. Іншыя — катэгарычна супраць. Маўляў, страціцца тая невымоўная аўра, якая захоўваецца ў вёсцы. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на месцы, каб разабрацца ў гэтай складанай сітуацыі.
У Магілёве прэзентавалі першую фотаанталогію, прысвечаную гораду
19.12.2016
875
Падзея адбылася ў сценах абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава і стала адным з шэрагу мерапрыемстваў да 150-годдзя гэтай установы. Стваральнікі фотаальбома — вядомыя магілёўскія майстры, удзельнікі і пераможцы міжнародных конкурсаў Ірына Савосіна, Аляксандр Ліцін, Генадзь Карчэўскі, Анатоль Талкачоў. Іх калектыўная работа стала добрым дадаткам да таго ўнікальнага музейнага фотафонду, які налічвае каля 18 тысяч экспанатаў. Такі глыбокі аналіз фотамастацтва ў межах аднаго горада наогул быў зроблены ўпершыню.
У Мінску падвялі вынікі III этапа конкурса «Культ-пра-Свет»
18.12.2016
894
“Хутка апускаецца змрок. Велізарны вогненны шар коціцца за гарызонт, забіраючы з сабой пякучую спякоту. Адзінокімі свечкамі запаліліся ліхтары на слупах, засвяціліся лямпачкі ў вокнах дамоў. Усё рыхтуецца да сну: і сонца, і далёкі лес, і луг, і рака, і людзі. Вакол незвычайная цішыня, якая парушаецца толькі ціўканнем птушак і стракатаннем конікаў. У адкрытага акна сядзіць пажылая жанчына. Адклаўшы ў бок вязанне, яна задуменна глядзіць удалячынь... Лілія Якаўлеўна любіць назіраць закат дня. Якім быў дзень? Прынёс ён радасць ці смутак? Такія думкі не прыходзяць раніцай. Раніца для надзей і планаў. Дзень праносіцца ў клопатах. Калі ж сонца заходзіць за гарызонт, падводзяць вынікі. Гэта час разважанняў пра жыццё, час успамінаў ... Ідуць гады, шмат прайшло іх, але не могуць яны сцерці з памяці таго, што перажыта. А перажыта шмат…” – гэта радкі з творчай работы адной з пераможцаў адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, вучаніцы 10 класа Семукацкага навучальна- педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Ангеліны ГІРЫНАЙ.
Як захаваць беларускі фальклор?
29.11.2016
1148
…Калісьці Адам Міцкевіч прыйшоў да Гётэ (які займаў высокую пасаду), яны размаўлялі 3 гадзіны, хоць звычайна ў вядомага тады нямецкага пісьменніка гэта займала максімум паўгадзіны. Пасля Міцкевіч напісаў «Свіцязянку». У аснове паэмы, што ўвяла яго ў сусветную літаратуру, быў народны сюжэт…
385 год таму выйшаў у свет "Буквар" Спірыдона Собаля
26.11.2016
989
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля. Больш за 50 навукоўцаў, музейных работнікаў, даследчыкаў з Беларусі, Латвіі і Расіі прынялі ў ёй удзел. Разам з бібліятэкай у якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і абласны краязнаўчы музей. Па выніках навуковай сустрэчы плануецца выданне другога тома краязнаўчага штогодніка «Віцебскі край», які быў заснаваны сёлета.
Святлана Алексіевіч: Алесь Адамовіч вучыў мяне мысліць
15.11.2016
873
«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця музея «Вайна пад стрэхамі», прысвечанага Алесю Адамовічу і яго творчасці, у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.
Нобелеўская лаўрэатка матэрыяльна падтрымала ідэю аб стварэнні музея.
Сусветна вядомая пісьменніца рэдка бывае дома. Цяпер яна зноў працягвае свой тур па замежных краінах. Але перад сваёй паездкай у Германію Святлана Алексіевіч не адмовіла карэспандэнту «Звязды» пагутарыць на тэму стварэння музея. А заадно падзялілася сваімі ўспамінамі пра Алеся Адамовіча.
Навукова-практычны круглы стол «Мікалай Улашчык (1906-1986). Памятаем. Слухаем. Чытаем»
15.11.2016
526
8 лістапада 2016 года ў Зале беларускай дыяспары Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі адбыўся Навукова-практычны круглы стол «Мікалай Улашчык (1906-1986). Памятаем. Слухаем. Чытаем», прысвечаны 30-й гадавіне памяці беларускага і расійскага гісторыка і літаратара.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» пры падтрымцы беларускай дыпмісіі.
Год культуры ў Мастах адзначаюць цікавымі выставамі
05.10.2016
966
Год культуры ў Мастах адзначаюць цікавымі выставамі з удзелам не толькі мясцовых майстроў, але і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Напрыклад, літоўская майстрыха Алдона ЛЕБУВЕНЕ са сваімі калегамі па рамесніцтву, гродзенцамі Таццянай і Ігарам ПЯРВУХІНЫМІ, пазнаёмілася летась на «Славянскім базары» ў Віцебску, а сёлета з сумеснай выставай «Творчасць без межаў» яны прыехалі ў Масты. На ёй былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгажэнні з натуральнай скуры і камянёў, сукенкі і кардыганы, звязаныя пруткамі і шыдэлкам, і іншыя вырабы.
Беларусы прымаюць удзел у форуме мастацтваў «Залаты Віцязь»
13.09.2016
485
З 12 па 17 верасня 2016 года на Стаўраполлі праходзіць VII Славянскі форум мастацтваў «Залаты Віцязь», дзе выступяць артысты і творчыя калектывы з Беларусi.
Пад свае сцягі «Залаты Віцязь» нязменна збірае выдатных майстроў, чыя творчасць садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным грамадстве сапраўдных маральных і эстэтычных каштоўнасцей, умацаванню славянскага адзінства, развіццю д