Навіны і падзеі
Сёння на «Славянскім базары» пачынаецца сямнаццаты па ліку міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2019».
2 ліпеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, якое адкрыў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Гэтымі днямі, з 5 да 7 ліпеня, у кінатэатрах «Масква» і velcom cіnema праект «Беларускія ўік-энды» паказвае чарговую карціну ў беларускай агучцы — знакамітую драму «Хаціка: самы верны сябар» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі.
Узбекскі паэт і празаік Кучкор Наркабіл, збіраючы ў Беларусі матэрыялы для сваёй новай кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, напісаў верш, прысвечаны краіне-партызанцы, гораду-герою Мінску.
З якім гістарычным багажом мы крочым у будучыню? Хто яны, куміры прыхільнікаў якаснай літаратуры сённяшняга пакалення? Якія іх творы ўвасабляюць мінулае беларускага народа? На гэтыя і іншыя тэмы разважалі на сустрэчы, якая прайшла ў сталічнай кнігарні «Светач», кандыдаты гістарычных навук Сяргей ТАРАСАЎ, Андрэй КІШТЫМАЎ, Дзмітрый МАЦВЕЙЧЫК і Мікалай ПЛАВІНСКІ. Падчас мерапрыемства аўтары шматлікіх навукова-публіцыстычных работ прадставілі слухачам як свае работы, так і творы папярэдніх гісторыка- і археолагазнаўцаў.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ушаноўванне мецэнатаў — адна з нямногіх абсалютных вартасцяў, якія адбываюцца па ініцыятыве Міністэрства культуры, і слова крытыкі не можа быць. Шматлікія прапановы, мерапрыемствы, фестывалі, што маюць месца ў нашай краіне, магчымыя дзякуючы ў тым ліку дапамозе банкаў, прадпрыемстваў, арганізацый, беларускія яны альбо міжнародныя, а таксама пасольстваў. Дык вось ужо восьмы год бачна, што дзяржава гэтую дапамогу цэніць. І адзначае падзякай на адмысловай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі «Мецэнат культуры Беларусі», якая гэтым разам адбылася 10 красавіка ў блакітнай зале Палаца прыёмаў.
Рэдакцыя «Звязды» і Прэс-цэнтр Дома прэсы правялі круглы стол на тэму «Канстытуцыі — 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай».
У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы — доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, Пастаяннай камісіі па заканадаўстве — Наталля ГУЙВІК, Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Леанід ЦУПРЫК, а таксама дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына ЖЫЛІНСКАЯ і загадчык адзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей ТРАЦЦЯК. Мадэратарамі гутаркі выступілі сумесна Вадзім Гігін і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ.
У Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, перакладчыка, гісторыка і даследчыка Юрыя Кур'яновіча «Старасвецкая Лошыца», прысвечанай мінуламу і сённяшняму дню аднайменнага маёнтка — помніка сядзібна-паркавага мастацтва XVIII — XIX стагоддзяў.