Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Віншую са святам!
Віншую са святам!
27.12.2015 1345

Віншаванне ад Старшыні Мінскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства Ігара Чэкалава-Шыдлоўскага

Віншаванне ад Беларускага саюза мастакоў
Віншаванне ад Беларускага саюза мастакоў
25.12.2015 1221

Віншаванне ад Беларускага саюза мастакоў з надыходзячымі святамі.

Віншуем з Калядамі і Новым годам!
Віншуем з Калядамі і Новым годам!
24.12.2015 1199

Шаноўныя сябры! Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

З многімі з вас мы разам ужо 25 год; менавіта столькі сёлета споўнілася “Бацькаўшчыне”! Спадзяемся, што 2016 год замацуе нашыя супольныя поспехі і сталае партнёрства! Хай рэалізоўваюцца вашыя планы, здзяйсняюцца мары, пашыраецца сяброўства, віруе актыўнасць ў вашых суполках ды асяродках! Жадаем сустрэць святы са светлымі думкамі і з добрым настроем!  Няхай надыходзячы год прынясе шмат цікавых падзей, добрых навінаў і пазітыўных эмоцый! Добрага  вам  здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, нязгаснай энергіі і натхнення на новыя дасягненні ў нашай агульнай працы на карысць незалежнай Бацькаўшчыны-Беларусі.

Шчаслівых Калядаў і Новага года!

Будзьма разам!


Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі!
24.12.2015 1494

Віншаванне ў адрас Кандыбовича С. Л. з Новым годам і калядамі ад дырэктара дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі
24.12.2015 1288

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі і, у першую чаргу, з ліку этнічных беларусаў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзяне РФ могуць паступаць на навучанне за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Беларусі на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Беларусі.

Прэмія Урада РФ у галіне культуры за 2015 прысуджана сябрам Рады ФНКА Беларусаў Расіі
Прэмія Урада РФ у галіне культуры за 2015 прысуджана сябрам Рады ФНКА Беларусаў Расіі
22.12.2015 1203

17 сьнежня 2015 г. выйшла распараджэнне Урада РФ пад № 2603-р, г. Масква «Аб прысуджэнні прэмій Урада Расійскай Федэрацыі 2015 у галіне культуры».

"1. прысудзіць прэмію Урада Расійскай Федэрацыі 2015 у галіне культуры: ...

 у) Кандыбовічу Сяргею Львовічу, кіраўніку праекта, Казакову Валерыю Мікалаевічу, кіраўніку праекта па міжнародных сувязях, Солапавай Аксане Вячаславаўна, навуковаму кіраўніку праекта, Чэхлову Мікалаю Іванавічу, суаўтару выданняў праекта, – за сацыяльна-асветніцкі праект, прысвечаны 70-годдзю агульнай Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне «Памяць аб Вялікай Перамозе як культурна-гістарычная спадчына сучаснага грамадства»; ...”

Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
Дз. Мядзведзеў

Дакумент у фармаце .pdf

Дакумент на сайце Урада РФ

Віншаванне Міністра культуры РФ Уладзіміра Мядзінскага.

IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы"
IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы"
22.12.2015 1328

IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" адбылася 10 сьнежня 2015 г датэрмінова, у сувязі з выбраннем Старшыні рэгіянальнай аўтаноміі беларусаў Масквы Сяргея Львовіча Кандыбовіча Старшынёй Федэральнай аўтаноміі.

Канцэрт Ларысы Трухіной, – народнай артысткі Расіі, сябра ФНКА Беларусаў Расіі
Канцэрт Ларысы Трухіной, – народнай артысткі Расіі, сябра ФНКА Беларусаў Расіі
17.12.2015 1137

26 снежня 2015 года ў Маскоўскай Дзяржаўнай карціннай галерэі народнага мастака СССР Аляксандра Шылава адбудзецца канцэрт Ларысы Трухіной – сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі, выканаўцы народных песень, народнай артысткі Расіі.

85 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
85 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
25.11.2015 1261

85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста, адной з найбольш яркіх і самабытных фігур беларускай літаратуры XX стагоддзя. Яго творчасць адрозніваецца рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем…

Віншуем сябра Рады НКА Беларусаў Расіі, Народную артыстку Расіі Ларысу Трухіну
Віншуем сябра Рады НКА Беларусаў Расіі, Народную артыстку Расіі Ларысу Трухіну
15.11.2015 1244

Віншуем сябра Рады НКА Беларусаў Расіі, Народную артыстку Расіі Трухіну Ларысу Мікалаеўну з паспяховай абаронай дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства.

Абарона адбылася 12 лістапада ў Дзяржаўным інстытуце мастацтвазнаўства Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.