Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў верасні - лістападзе 2026 года 
22.07.2026 19
Дакументам прадугледжваецца прызваць у верасні - лістападзе 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. 
У МЗС Беларусі прынялі копіі даверчых грамат пасла Рэспублікі Карэя  
22.07.2026 18
"Субяседнікі абмеркавалі стан адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя, абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па гандлёва-эканамічным і гуманітарным напрамках", - адзначылі ў МЗС. 
Прэзентацыя беларуская мовы ў Алушцінская дзіцячай бібліятэцы
Прэзентацыя беларуская мовы ў Алушцінская дзіцячай бібліятэцы
02.03.2026 121
20 лютага 2026 года ў Алушцінскай дзіцячай бібліятэцы прайшла прэзентацыя беларускай мовы для вучняў МАУ «Школы-ліцэя №1 імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Георгіевіча Саранчова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Правёў мерапрыемства намеснік Старшыні Савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Рэспублікі Крым "Беларусы Крыму", Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Крым Віталь Бартохаў.
Удзел дэлегацыі ФНКА Беларусаў Расіі ў свяце "Купалле"
Удзел дэлегацыі ФНКА Беларусаў Расіі ў свяце "Купалле"
24.07.2025 235

5-6 ліпеня 2025 года, у адпаведнасці з планам Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гг. (падпраграма «Беларусы ў свеце»), зацверджаным міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дэлегацыя ФНКА Беларусаў Расіі на чале са Старшынёй ФНКА Беларусаў Расіі Сяргеем Львовічам Кандыбовічам прыняла ўдзел у свяце, якое сімвалізуе беларуска-расійскае сяброўства – «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). 
Члены дэлегацыі наведалі тэматычныя пляцоўкі і выставачныя праекты рэгіёнаў Беларусі і Расіі з прэзентацыйнымі экспазіцыямі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну, самабытную народную культуру, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; тэматычныя пляцоўкі, прымеркаваныя да 80-годдзя Вялікай Перамогі, канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі» з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў. У фестывалі прынялі ўдзел 29 рэгіёнаў Расіі.
Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”
Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”
27.09.2024 313

15-26 верасня 2024 года ў сталіцы Расіі прайшоў Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”, прымеркаваны да 25-годдзя ўтварэння грамадскай арганізацыі “Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі”. Імпрэза аб’яднала шырокае кола беларусаў Масквы, Маскоўшчыны ды дэлегатаў з 27 рэгіёнаў Расіі, што дало магчымасць дэталёва абмеркаваць надзённыя пытанні захавання нашае культурнае спадчыны.

Прэзентацыя другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК
Прэзентацыя другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК
15.02.2024 567

02 лютага 2024 у "Доме Растовых" (Паварская вуліца 52) у Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная выхаду ў свет другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК.
Рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
09.11.2023 458

26 кастрычніка 2023 у Маскве, ва офісе ФНКА Беларусаў Расіі прайшла рабочая сустрэча Старшыні Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіча і першага намесніка Старшыні Савета ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўніка вучэбна-навуковага напрамку "Беларусазнаўства, гісторыя Беларусі і беларускай дыяспары" МДУ імя М.В.Ламаносава А.В. Солапавай са старшым саветнікам, кіраўніком Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.У. Траецкай і саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.А. Сушкевічам.
Выязное пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі
Выязное пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі
16.10.2023 543

Выязное пашыранае пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі адбылося 18-22 верасня 2023 г.

Рада мелася шырокім колам удзельнікаў абмеркаваць бягучыя пытанні сваёй статутнай дзейнасці, а таксама выканаць сукупнасць мерапрыемстваў на тэму «Васьмідзесятая гадавіна вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Дняпро - рака дружбы», «Развіццё гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы» у Смаленску, Мінску, Смаленскай і Віцебскай абласцях.

У падрыхтаваных імпрэзах прынялі ўдзел чальцы Рады ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Омскай, Растоўскай, Смаленскай, Томскай, Цюменскай абласцей, Рэспублік Комі і Крым, Данецкай Народнай Рэспублікі, грамадскіх арганізацый беларусаў Валгаграда, Валнавахі, Казані, Мелітопаля, Сцерлітамака, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Таксама, у межах Дамовы аб супрацоўніцтве ФНКА Беларусаў Расіі і Гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, да ўдзелу ў мерапрыемствах былі запрошаны супрацоўнікі гістарычнага факультэта МДУ.

Уладзімір Янкоўскі: «Купалу» я зрабіў так, як разумею і ўмею
Уладзімір Янкоўскі: «Купалу» я зрабіў так, як разумею і ўмею
10.11.2020 1481

Пакуль краіна чакае фільм «Купала» — амбіцыйны праект Нацыянальнай кінастудыі пра лёс народнага паэта, — мы сустрэліся з яго аўтарам Уладзімірам Янкоўскім. Рэжысёр і акцёр са знакамітай сям'і — Уладзімір з'яўляецца сынам Расціслава Янкоўскага і пляменнікам Алега Янкоўскага — якраз займаецца постпрадакшанам карціны, да таго ж на кінафестывалі «Лістапад», які адкрыўся ўчора, выступае ў якасці члена журы Асноўнага конкурсу ігравога кіно. Што гэта за чалавек — кінаман і меламан, які зрабіў сабе імя ў кліпмейкерстве і здымках рэкламы, зняў шэраг расійскіх фільмаў і серыялаў, а цяпер рыхтуе да паказу нацыянальны беларускі фільм, мы падчас размовы паспрабавалі высветліць.

Пандэмiя лiтаратурнай дружбе — не перашкода
Пандэмiя лiтаратурнай дружбе — не перашкода
23.10.2020 1701

На Мiжнародным круглым стале пiсьменнiкаў i лiтаратуразнаўцаў «Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго», якi праходзiў у анлайн-фармаце ў рамках VII Мiжнароднага кангрэса «Бiблiятэка як феномен культуры. Краязнаўства i краiназнаўства ў захаваннi культурнага шматаблiчча», прагучала нямала цiкавых iнiцыятыў.