Рус | Бел
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
  Анонс падзей

Навіны

Калі лёсам наканавана быць разам

Калі лёсам наканавана быць разам

03.04.2016      1863

Беларусы і расіяне – спрадвеку блізкія, братэрскія народы, аснова яднання славян. У гэтым упэўнены Павел Саенка, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры тэорыі дзяржавы і права Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, капітан першага рангу запасу, пісьменнік, аўтар кнігі “Славянская абарона”.

З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

02.04.2016      991

Паважаныя суродзічы, калегі і сябры!

Ад імя Рады ФНКА і сябе асабіста сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

20 гадоў таму, 2 красавіка 1996 года, быў зроблены першы крок па шляху стварэння Саюзнай дзяржавы – падпісаны дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі.

За гэтыя два дзесяцігоддзі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расіі былі створаны грамадскія арганізацыі беларусаў, сфармаваўся іх склад і напрамкі дзейнасці, умацаваліся сувязі з этнічнай радзімай, стала развівацца супрацоўніцтва аб'яднанняў беларусаў з адміністрацыйнымі рэгіёнамі Беларусі.

Выказваю ўпэўненасць, што расейскія беларусы будуць працягваць сваю дзейнасць па развіцці і ўмацаванні дружбы і добрасуседства і будуць усяляк спрыяць росквіту зямлі, на якой яны жывуць і працуюць.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам інтэграцыйных працэсаў міру, дабра, узаемаразумення і дабрабыту.

З павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі С. Кандыбович


Беларусь развіталася з апошнім Народным паэтам Нілам Гілевічам

Беларусь развіталася з апошнім Народным паэтам Нілам Гілевічам

01.04.2016      948
1 сакавіка Беларусь развіталася з апошнім з Народных паэтаў Нілам Гілевічам. Ён пайшоў з жыцця на 85-м годзе. Развітацца з паэтам людзі прыходзілі ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор Мінска.
Пасля памінальнага набажэнства паэта пахавалі на Кальварыйскіх могілках у Мінску побач з жонкай.
Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі смуткуе з усімі роднымі і блізкімі, а таксама ўсімі, для каго смерць Ніла Гілевіча — вялікая страта. У развіальных мерапрыемствах прынялі ўдзел Сяргей Кандыбовіч і Валеры Казакоў.

Праект Кодэкса аб культуры падрыхтаваны

01.04.2016      1775

Другое чытанне дакумента пройдзе ў Палаце прадстаўнiкоў падчас вясновай сесii ў пачатку красавiка.

Праект Кодэкса аб культуры Беларусi ўжо прыняты дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў у першым чытаннi ў снежнi 2015 года. Неабходнасць падрыхтоўкi кодэкса абумоўлена патрэбай у комплексным i сiстэмным рэгуляваннi грамадскiх адносiн у сферы культуры.

Новы духоўны цэнтр мусiць з'явiцца ў Мiнску

31.03.2016      1757

Учора адбыўся малебен на месцы будучых духоўна-адмiнiстрацыйнага комплексу Беларускай Праваслаўнай Царквы i храма ў гонар Уваскрасення славутага, на ўзвядзенне якога даў згоду Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта побач з сённяшнiм памяшканнем епархii, недалёка ад вулiцы Нямiга. Набажэнства справiў Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. «Гэта будзе цэнтр нашай Царквы», — так ахарактарызаваў уладыка пачатак будаўнiцтва.

29 сакавіка ўвечары на 85-м годзе жыцця памёр Нiл Гiлевiч

29 сакавіка ўвечары на 85-м годзе жыцця памёр Нiл Гiлевiч

31.03.2016      2052

Паэт, чые радкi можа працытаваць бадай што кожны жыхар Беларусi; творца, з якiм атаясамлiваецца цэлая эпоха ў нашай лiтаратуры.

Выстава жывапісу беларускай мастачкі Ганны Сілівончык «Кветнік»

Выстава жывапісу беларускай мастачкі Ганны Сілівончык «Кветнік»

28.03.2016      3620

З 4 па 24 красавіка ў Культурным цэнтры «Пакроўскія вароты» г. Масква, пройдзе выстава жывапісу «Кветнік» беларускай мастачкі Ганны Сілівончык. Адкрыцце адбудзецца 4 красавіка ў 19:00.

Абнаўленні ў раздзеле «Артыкулы»

25.03.2016      881

У рамках Пагаднення аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда» мы атрымліваем матэрыялы ад нашых партнераў. Чытайце новыя артыкулы.

Актыў ФНКА Беларусаў Расіі прыняў удзел у прэзентацыі Гродзенскай вобласці.

Актыў ФНКА Беларусаў Расіі прыняў удзел у прэзентацыі Гродзенскай вобласці.

24.03.2016      942

22 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прыняў удзел у прэзентацыі Гродзенскай вобласці, якая праходзіла ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі.

Члены Савета аўтаноміі азнаёміліся з прадукцыяй прадпрыемстваў Гродзеншчыны, яе культурным і турыстычным патэнцыялам.

18 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прымае ўдзел у мітынгу-канцэрце «Мы разам!”, прысвечаным другой гадавіне ўз'яднання Крыма з Расіяй.

18 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прымае ўдзел у мітынгу-канцэрце «Мы разам!”, прысвечаным другой гадавіне ўз'яднання Крыма з Расіяй.

17.03.2016      936

18 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прымае ўдзел у мітынгу-канцэрце «Мы разам!” на Васільеўскім спуску ў Маскве, прысвечаным другой гадавіне ўз'яднання Крыма з Расіяй, і запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да гэтай акцыі.

У мітынгу-канцэрце прымуць удзел расійскія палітыкі, грамадскія дзеячы, вядомыя артысты.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00, заканчэнне ў 18.30

Збор удзельнікаў з 15.00 каля станцый мятро “Новакузнецкая”, “Павялецкая”, “Палянка”. Далей калоны ўдзельнікаў пойдуць па вуліцам Пятніцкая і Бальшая Ардынка, праз Маскварэцкі мост.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар