Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Узнагарода ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Узнагарода ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

19.09.2015 1340

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка узнагародзіў мастацкага кіраўніка Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Кірмаш» (г. Масква) Капчынскую Ірыну Германаўну медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Ірына Капчынская ў 1994 годзе стварыла ансамбль «Сяброукi», з 1997 г. –Беларускі фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Кiрмаш». Ад моманту свайго першага выступу былў вызначаны галоўны напрамак: адраджэнне і рэканструкцыя культурнай спадчыны беларускага народа ў форме самадзейнай творчасці па этнаграфічным матэрыялам 19-20 ст.

Удзельнікаў ансамбля аб'ядноўвае ідэя захавання матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры, рэканструкцыя этнаграфічнай, музычнай спадчыны рэгіёнаў Беларусі канца XIX – пачатаку XX стагоддзяў. Усіх іх вылучае музычныя густ і чуццё, у беларускіх песнях яны адчулі прыгажосць і душу народа. Гэта – Т. Міхайлава, Г. Іванова, М. Кажухава, Л. Собалева, О. Рыжоніна, О. Зелянова, Л. Карнюхіна, А. Нікончык, С. Нікончык, Е. Суглобава, Л. Масленнікава, Н. Крукава, Е. Крамарэнка. На працягу многіх гадоў Таццяна Грэкава (з 1995г.) і Вольга Яцкава (з 1997г.) дапамагалі мастацкаму кіраўніку ансамбля адраджаць з нябыту гукі народных песень, ажыццяўляючы музычную расшыфроўку. Сёння эстафету прынялі Ірэна Бетанава, Ніна Селіверстава, Людміла Сапелкіна, Таццяна Елісеева, Кацярына і Ляля Нарыжных, Ірына Лявоцкая і Каця Грэкава.

У рамках дзейнасці ансамбля з 1993г. І.Г. Капчынская самастойна рэалізуе этнапраект па стварэнні калекцыі традыцыйнага беларускага касцюма як відэашэраг народнага адзення рэгіёнаў Беларусі – копій музейных экспанатаў рэгіянальных этнаграфічных музеяў Беларусі і фотаматэрыялаў М. Раманюка «Беларускае адзенне». Выкананыя ёю беларускія строі выкарыстоўваюцца для выступаў ансамбля «Кірмаш»

Ансамбль пад кіраўніцтвам І.Г. Капчынскай ажыццявіў больш за 200 выступаў, у яго рэпертуары каля 400 песень, які ўключае як расшыфраваныя этнаграфічныя запісы беларускіх песень, так і песні народаў былога Савецкага Саюза і краін Еўропы. Асаблівае месца займаюць у рэпертуары 16 праграм беларускіх каляндарных святаў. Праграмы дэманстраваліся на фальклорных святах у Маскве, Бранску, падмаскоўных гарадах, на фестывалях Беларусі, Польшчы, Італіі, Аўстрыі. Ансамбль мае больш за 100 дыпломаў і падзяк.

Ірына Германаўна Капчынская – сябра Рады Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы».


Аўтар: ФНКА Беларусаў Расіі

Яшчэ фота

Каментары да фатаграфій

  1. Рождественский салон 21.01.2009
  2. Круглый стол бюро Юнеско 24.11.2008
  3. В костёле св. Девы Марии 18.01.2014
  4. 990 лет Суздаля Этно-заповедник 09.08.2014