Удзел дэлегацыі ФНКА Беларусаў Расіі ў свяце "Купалле"
24.07.2025 103
5-6 ліпеня 2025 года, у адпаведнасці з планам Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гг. (падпраграма «Беларусы ў свеце»), зацверджаным міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дэлегацыя ФНКА Беларусаў Расіі на чале са Старшынёй ФНКА Беларусаў Расіі Сяргеем Львовічам Кандыбовічам прыняла ўдзел у свяце, якое сімвалізуе беларуска-расійскае сяброўства – «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Члены дэлегацыі наведалі тэматычныя пляцоўкі і выставачныя праекты рэгіёнаў Беларусі і Расіі з прэзентацыйнымі экспазіцыямі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну, самабытную народную культуру, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; тэматычныя пляцоўкі, прымеркаваныя да 80-годдзя Вялікай Перамогі, канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі» з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў. У фестывалі прынялі ўдзел 29 рэгіёнаў Расіі.
Адным з найяскравейшых элементаў рэспубліканскага свята з'явіўся вялікі гала-канцэрт, які адкрыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Асноўнай тэмай канцэртна- тэатралізаванай праграмы стала кіно, ў канцэрце былі выкарыстаны музыка і песні з любімых кінафільмаў.
На другі дзень знаходжання дэлегацыя прыняла ўдзел у сустрэчы з дэпутатамі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў; наведала мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», Музей Славы Магілёўшчыны, які быў адкрыты напярэдадні Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, і іншыя знакавыя культурныя аб'екты.
Вельмі цікавым, пазнавальным і займальным стала наведванне «Музея гісторыі горада Магілёва». Сярод найкаштоўнейшых экспанатаў, якія былі прадстаўлены гасцям, быў Статут Вялікага Княства Літоўскага трэцяй рэдакцыі 1588 года, які дзейнічаў на тэрыторыі будучай Беларусі ў перыяд з 1589 па 1840 гады. Статут удалося выкупіць у прыватнага калекцыянера за 45 тысяч даляраў дзякуючы таму, што была моцная грамадская падтрымка. Велізарную дапамогу ў набыцці фаліянту аказаў ураджэнец Магілёўшчыны, пісьменнік, старшыня ФНКА Беларусаў Расіі (2010-2015 гг.), цяпер член Савета ФНКА беларусаў Расіі Валеры Мікалаевіч Казакоў.
Хочацца выказаць словы падзякі Дар'і Міхайлаўне Шманай, саветніку-пасланніку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі; Анатолю Сяргеевічу Якубенку, намесніку старшыні Магілёўскага гарвыканкама; Святлане Мікалаеўне Сташэўскай, старшыні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, за ўвагу да нашай арганізацыі, гасціннасць і клопат, якія не пакінулі абыякавымі нашых калег.
Аўтар:
Пер. А.Казапалянская-Салаўева




