Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы

Пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы

10.10.2015 1328

9 кастрычніка 2015 года адбылося падпісанне пагаднення Аб супрацоўніцтве паміж Грамадскай арганізацыяй «Федэральная Нацыянальна-Культурная Аўтаномія Беларусаў Расіі» у асобе Старшыні ФНКА Кандыбовіча Сяргея Львовіча і Установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» у асобе дырэктара Ляшковіч Алены Раманаўны з мэтай удасканалення, развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, захавання гісторыка-культурнай спадчыны і ў іншых галінах узаемнай зацікаўленасці Бакоў.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел:

  • Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў.
  • Старшыня Савета «Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі» Сяргей Львовіч Кандыбовіч.
  • Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Казані,, старшыня аб'яднання беларусаў Казані «Спадчына» Сяргей Паўлавіч Марудэнка.
Аўтар: Рада ФНКА Беларусаў Расіі
Крыніца: http://kupala-museum.by/

Яшчэ фота