Лукашэнка ставіць задачу прырасці да рэкорднага ўраджаю мінулага года
14.08.2026 15
Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама аб
ходзе ўборачных работ у паўднёвым рэгіёне рэспублікі. Як было даложана, у
рэгіёне ўбрана 95% плошчаў збожжавых, зернебабовых і рапсу. У сувязі з
гэтым Прэзідэнт нагадаў, што ў цэлым для аграрыяў рэспублікі вызначыў у
якасці арыенціра рэкордны мінулагодні ўраджай.