Рус | Бел

Купальле ў растоўскіх беларусаў

17.07.2015      1551

Дзень Івана Купалы, у беларусаў Купальле – паганскае свята летняга сонцастаяння ў славян. З прыняццем хрысціянства ён быў прымеркаваны да дня Іаана Хрысціцеля.

Летняе сонцастаянне святкуюць і іншыя народы як у Расіі, так і за яе межамі. Пад назовам Midsommar недзе паміж 21 і 24 чэрвеня яго сьвяткуюць у шматлікіх еўрапейскіх краінах ад Швецыі да Гішпаніі. Шмат дзе гэты дзень выходны. Зрэшты, як і ў прыбалтыйскіх краінах, напрыклад, у Латвіі купальскае свята – Ліго, у Літве– Ёнінес.

Фальклорны фестываль славянскай культуры «Купалаўскае лета на Доне» прайшоў у Растоўскай вобласці. У ролі арганізатара фестывалю выступіла нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Растоўскай вобласці».

«Купалаўскае лета» прайшло ўжо ў чацьвёрты раз. Прадстаўнікі больш за 20-ці нацыянальных дыяспар, што пражываюць у Растоўскай вобласці, прыехалі на славянскае свята.

На дзьвюх сцэнічных пляцоўках, абсталяваных на маляўнічым беразе ракі Кагальнік, гучалі славянскія песні на трох мовах - беларускай, рускай, украінскай ў выкананні 25 творчых калектываў, якія прадстаўлялі гарады і раёны Растоўскай вобласці, Смалявіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі, Данбас.

Шматлікія ўдзельнікі і госці фестывалю, згодна з купалаўскімі абрадамі і традыцыямі, вадзілі карагоды, з якіх затым зрабілі рукатворныя вароты шчасця, праходзячы праз якія трэба было загадаць жаданне, а пазней апускалі ў раку вянкі, зробленыя з палявых кветак. Адметнасцю свята стала сімвалічнае будаўніцтва казацкага курэня, куды запрашалі гасцей фестывалю.

Завяршылася мерапрыемства святочным феерверкам.

«Данскія беларусы вельмі дастойна прадстаўляюць гістарычную радзіму, садзейнічаюць папулярызацыі народных традыцый, захаванню культуры беларускага народа. Рупімся актыўна развіваць пабрацімскія сувязі паміж муніцыпальнымі ўтварэннямі Растоўскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, – падкрэсліў старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Растоўскай вобласці» Уладзімір Жываткевіч. – У Растоўскай вобласці пражывае больш за 32 тысячы этнічных беларусаў. Наш фестываль – яшчэ адно пацверджанне таму, што яны ўдзельнічаюць у захаванні і развіцці беларускай мовы, традыцый, абрадаў, перадачы культурнай спадчыны ад пакалення да пакалення, імкнуцца зберагчы нашу самабытнасць, збіраючы яе па крупінках».

Намеснік старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Тамара Яшына адзначыла, што фестываль «Купалаўская лета на Доне» стаў літаратурна-музычнай кампазіцыяй самабытнай беларускай культуры на Данской зямлі і ступіў за рамкі рэгіянальнага фальклорнага свята».

Яшчэ фота

Купальле ў растоўскіх беларусаў
Купальле ў растоўскіх беларусаў
Купальле ў растоўскіх беларусаў
Купальле ў растоўскіх беларусаў
Купальле ў растоўскіх беларусаў
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар