Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі

24.12.2015 1296

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі і, у першую чаргу, з ліку этнічных беларусаў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзяне РФ могуць паступаць на навучанне за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Беларусі на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Беларусі.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы прыёму і навучання можна знайсці на афіцыйным сайце ўніверсітэта - www.gstu.by, за дадатковымі даведкамі звяртайцеся па тэлефоне +375 232 40 88 67.

Будзем удзячныя, калі Вы распаўсюдзіце інфармацыю пра магчымасць навучання ў ГДТУ імя П.В. Сухога сярод Вашых знаёмых.

Будзем рады бачыць Вас у якасці госцяў у нашым універсітэце, а таксама запрашаем маладых беларусаў, якія выраслі ў Расіі і жадаюць атрымаць якасную тэхнічную або эканамічную адукацыю на зямлі сваіх продкаў — Беларусі — да навучання ў нашай ВНУ.

Дзякуем Вас за Ваш час і ўвагу.

З павагай,
прарэктар універсітэта па вучэбнай рабоце
А.В. Сычоў

Рэкламна-прэзентацыйныя матэрыялы пра наш універсітэт, яго факультэты і асноўныя накірункі навукова-даследчай дзейнасці. (pdf, 3,37 Мб)


Аўтар: Прарэктар ГДТУ па вучэбнай рабоце А.В. Сычоў