Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Віншуем з Калядамі і Новым годам!

24.12.2015 1208

Шаноўныя сябры! Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

З многімі з вас мы разам ужо 25 год; менавіта столькі сёлета споўнілася “Бацькаўшчыне”! Спадзяемся, што 2016 год замацуе нашыя супольныя поспехі і сталае партнёрства! Хай рэалізоўваюцца вашыя планы, здзяйсняюцца мары, пашыраецца сяброўства, віруе актыўнасць ў вашых суполках ды асяродках! Жадаем сустрэць святы са светлымі думкамі і з добрым настроем!  Няхай надыходзячы год прынясе шмат цікавых падзей, добрых навінаў і пазітыўных эмоцый! Добрага  вам  здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, нязгаснай энергіі і натхнення на новыя дасягненні ў нашай агульнай працы на карысць незалежнай Бацькаўшчыны-Беларусі.

Шчаслівых Калядаў і Новага года!

Будзьма разам!


Аўтар: Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”