Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Віншаванне ад Савета ФНКА Беларусаў Расіі з Новым годам і Калядамі!

Віншаванне ад Савета ФНКА Беларусаў Расіі з Новым годам і Калядамі!

28.12.2015 1423

Дарагія суайчыннікі, сябры!

Ад імя Рады ФНКА Беларусаў Расіі і ад сябе асабіста віншую вас і вашы сем’і Новым годам і Калядамі.

Шчыра дзякую вам за сумесную работу па захаванні і развіцці беларускай культуры і традыцый.

Упэўнены, што Новы год будзе багаты на сумесныя творчыя здзяйсненні, на пашырэнне нашага сяброўства і супрацоўніцтва.

Прыміце самыя сардэчныя зычанні паразумення і стабільнасці,  моцнага здароў’я і нязгаснага аптымізму, надзейных сяброў ды паплечнікаў на ніве захавання і пашырэння беларускай прысутнасці ў расійскім грамадстве.

З глыбокай павагай,

Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі
С.Л.Кандыбовіч

Аўтар: Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі С.Л.Кандыбовіч