Рус | Бел
20 ліпеня трагічна загінула намеснік Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі, дырэктар Новасібірскага цэнтра беларускай культуры Ніна Васілеўна Кабанава.

20 ліпеня трагічна загінула намеснік Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі, дырэктар Новасібірскага цэнтра беларускай культуры Ніна Васілеўна Кабанава.

22.07.2015      1217

На здымку: Ганаровую грамату Ніне Васілеўне ўручае 22 мая г.г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у РФ Ігар Віктаравіч Петрышэнка.

Заўчасна пайшла з жыцця найзырчэйшы прадстаўнік беларускага народа. Усё сваё жыццё яна аддала справе развіцця і прасоўвання беларускай культуры ў Расіі.

Ніну Васілеўну адрознівалі самаадданая вернасць любімай справе, найвышэйшая адказнасць і сціпласць.

Ніна Васілеўна належала да той дзіўнай катэгорыі людзей, чыя шчырасць, непасрэднасць і юнацкі запал непадуладны гадам. Чалавек шчодрай душы, добрага сэрца, бязмежнай спагадлівасці і працавітасці, сапраўдны патрыёт – такой была і такой застанецца ў нашых сэрцах Ніна Васілеўна.

Глыбока смуткуем і падзяляем ўсю горыч страты з роднымі, блізкімі, калегамі, – ўсімі, хто ведаў Ніну Васільеўну.

Новасібірскі цэнтр беларускай культуры заснаваны ў 2000 годзе Пастановай губернатара Новасібірскай вобласці. Дырэктарам цэнтра па рэкамендацыі беларускай дыяспары была прызначаная Кабанава Ніна Васілеўна (ураджэнка Беларусі). Усе гэтыя гады цэнтр праводзіць вялікую работу па захаванні і прапагандзе беларускай культуры ў Сібіры.

Адкрыта пятнаццаць грамадскіх філіялаў цэнтра ў вобласці ў месцах кампактнага пражывання беларусаў Кыштоўскі раён (вёска Каўбаса), Паўночны, Куйбышаўскі, Балотнінскі, Машкоўскі (вёска Ташара, Смоленка), Кочэнеўскі (вёска Новаміхайлаўка) раёны, г. Бердск. У выніку ўзнікла больш за 50 мастацкіх калектываў (дарослых і дзіцячых), якія з велізарным жаданнем гатовыя спяваць беларускія песні, танцаваць беларускія танцы, ставіць тэатральныя беларускія пастаноўкі, і гэта перш за ўсё моладзь і дзеці.

Пры цэнтры працуе 15 клубных фарміраванняў, з іх: вакальны ансамбль «Крынічка» у складзе 7 чалавек, кіраўнік Дубаграева Ірына Уладзіслаўна; дзіцячыя вакальныя ансамблі «Каляды», «Кужалёк», «Кавалі» і інш., гурток кройкі і шыцця «Гаспадыня», клуб аматараў нацыянальнай вышыўкі «Прыгажуня» і інш.

Фальклорны ансамбль «Крынічка» мае ганаровае званне «Народны самадзейны калектыў». Ансамбль з'яўляецца лаўрэатам наступных конкурсаў: Міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу «Сібірскія самацветы» у Томску, Міжнароднага фальклорнага фестывалю «Сібірскія крыніцы» у Цюмені, Міжнародны конкурс "Маладыя галасы Сібіры» ў Новасібірску і інш. Званне «Народны самадзейны калектыў» атрымаў і ансамбль «Чапурушка» Кочанеўскага філіяла цэнтра.

Традыцыйным стаў фестываль беларускай культуры «У гасцях у Лявоніхі», які праводзіцца штогод. Фестываль з'яўляецца своеасаблівым справаздачным святам аб дзейнсці цэнтра за год. На фестываль прыязджаюць калектывы з Новасібірска, Новасібірскай вобласці і Сібірскага рэгіёна.

Паспяхова ажыццяўляецца работа па прыцягненню дзяцей і моладзі да беларускай культуры. Былі заключаныя дамовы аб творчай садружнасці з муніцыпальнай адукацыйнай установай школай-садам № 123, цэнтрам дзіцячай творчасці (ЦДТ) «Садружнасць» Калінінскага раёна, з кафедрай народнай мастацкай культуры Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту.

Наладжаныя сувязі з Амбасадай Рэспублікі Беларусь у РФ, Міністэрствам культуры РБ, беларускімі дыяспарамі Томска, Цюмені, Іркуцка, Масквы, грамадскімі арганізацыямі Новасібірска.

Ніна Васілеўна Кабанава Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў 2010 годзе ўзнагароджана медалём Ф. Скарыны. Яна таксама з'яўляецца членам Кансультатыўнага савета кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. У траўні 2015 была абрана намеснікам Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі.

Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар