Рус | Бел
Мясцовым абрадам «Цягнуць Каляду на дуба» ў Беларусі завяршылася своеасаблівае закрыццё «каляднага сезона».

Мясцовым абрадам «Цягнуць Каляду на дуба» ў Беларусі завяршылася своеасаблівае закрыццё «каляднага сезона».

29.01.2016      2735

Толькі ў Бярэзінскім раёне — на памежжы Міншчыны з Магілёўшчынай, захаваўся рэдкі і надзвычай цікавы старажытны абрад пад назвай «Цягнуць Каляду на дуба». Гэта нішто іншае, як вясёлае развітанне з самым загадкавым і жаданым часам у земляробчым календары нашых продкаў — калядамі. Дзякуючы бярэзінскім культработнікам папулярнасць гэтага яшчэ нядаўна напаўзабытага звычаю хутка пашырылася ад рэгіянальнага да межаў усёй краіны. Як культурнай з'явай абрадам вёскі Новіны зацікавіліся навуковыя эксперты па вывучэнні фальклорнай спадчыны, і ў 2011 годзе яму быў нададзены статус помніка нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.

Адрадзілі і кожны год 21 студзеня «цягаюць Каляду» таксама ў вёсках Чыжаха і Любушаны. Але найбольш відовішчна робяць гэта ў Новінах. Дзякуючы намаганнямі адданай збіральніцы мясцовага фальклору і былому кіраўніку Дома культуры Ніне Клімовіч, а таксама яе дзецям, унукам, пляменнікам і сваякам, якія складаюць касцяк этнагурта «Радзіна» і якіх яна далучыла да высакароднай справы адраджэння і захавання песеннай і абрадавай спадчыны, абрад лёгка ўпісаўся ў кантэкст сучаснага вясковага жыцця і стаў візітоўкай не толькі Новін, але і ўсёй Бярэзіншчыны.

На пачатку фінальнай часткай абраду гаспадыня сячэ стары венік-дзяркач і выкідвае яго на скрыжаванне вуліц — каб старое, непатрэбнае і дрэннае адышло з дому, сям'і, вёскі. Потым старэйшыя ўдзельніцы і дзяўчаткі-падлеткі ўбіраюць саламяны куль у жаноцкае адзенне (кашулю, спаднічку, хустачку), робяць рытуальную ляльку — галоўны сімвалічны атрыбут прадаўжальніцы роду. Выносяць гэты сімвал плоднасці зямлі і нівы на двор, уручаюць паважанай і працавітай бабулі (гэтым разам — Ніне Дзмітрыеўне Клімовіч), потым садзяць на санкі, і вясёлая працэсія з традыцыйнай песняй накіроўваецца за вёску:

«Ой, я Каляду на дуб павяду. Ой, рана-рана, на дуб павяду...»

Здаўна бытавала павер'е, што трэба падняць Каляду на высокае дрэва. Нашыя продкі цанілі дуб — яго параўноўвалі з асілкам, у ім бачылі адвечны сімвал роду. Трэба, каб Каляда сядзела на самым версе дрэва і глядзела на сонца. Новінскія калядоўшчыкі па традыцыі (болей за пяць гадоў) возяць Каляду да дуба ў поле за вёскай Марцыянаўкай, усцягваюць гэтую ляльку-абарэг разам з драўляным колам і гаршчэчкам з куццёю, прымацоўваюць да моцнай галіны. Пад дрэвам раскладваюць агонь, вакол дуба водзяць карагод пад песню:

«Каляда, Калядзіца!
Мы цябе адгулялі,
Добра шанавалі,
А цяпер цягнем на дуба,
Сядзі там люба.
Сядзі там высока
І глядзі далёка...»

Вярнуўшыся ў хату (цяпер усё адбываецца ў клубе), калядоўшчыкі працягваюць вясёлую бяседу і абавязкова гуляюць у «ката». «Кот» — вясёлая забава для моладзі з жартаўлівымі элементамі эротыкі і юнацкага спрыту. У многіх маладых вяскоўцаў падчас зімовых гульняў пачыналіся сапраўдныя заляцанні і нараджаліся сапраўдныя пачуцці, якія, як правіла, заканчваліся вяселлем.

Увесну шлюбныя пары прыходзілі да дуба — таго самага, да якога «цягнулі Каляду», каб паглядзець, ці прыляцелі буслы, ці звілі гняздо на драўляным коле, прымацаваным у апошні дзень Каляд...

Аўтар: Анатоль Кляшчук.
Крыніца: www.zviazda.by

Яшчэ фота

Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар