Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
НКА “Беларусы Масквы” ў гасцях у газеты «Вечерняя Москва»

НКА “Беларусы Масквы” ў гасцях у газеты «Вечерняя Москва»

04.03.2016 1428

17 лютага 2016 года ў эфір сеткавага тэлебачання газеты «Вечерняя Москва» («Вечёрка-ТВ») выйшла чарговая тэлеперадача з цыклу пра славянскіх краінах, якая была прысвечана Рэспубліцы Беларусь. Арганізатары праграмы – Славянскі фонд Расіі пры ўдзеле Дзяржаўнай акадэміяй славянскай культуры.

У студыю былі запрошаны кандыдат сацыялагічных навук, сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Валеры Казакоў, намеснік старшыні Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, адвакат Раман Чырвонцаў, прадстаўнікі ГАСК Яўгена Мельнікава, Аляксей Макараў і Наталля Міхайлава, прадстаўнік рэстарана «Белая Русь» Марыя Аманава.

У пачатку праграмы госці студыі праспявалі беларускую песню. У ходзе праграмы ўдзельнікі абмеркавалі гісторыю, культуру і традыцыі беларускага народа, прадэманстравалі нацыянальныя беларускія строі ды прадметы народнай творчасці. Таксама былі прадстаўлены традыцыйныя стравы нацыянальнай беларускай кухні.

Аўтар: ФНКА “Беларусы Масквы”

Яшчэ фота