У Мінску адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа.
24.07.2015 1580
Кансультатыўны савет звярнуўся да Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай прапрацаваць сумесна з зацікаўленымі з улікам прапаноў прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый за мяжой наступныя пытанні:
- Падоўжыць працу па падрыхтоўцы і прыняццю дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце» на 2016-2020 гады;
- Вывучыць мэтазгоднасць увядзення «карты беларуса»;
- Прапрацаваць пытанне аказання садзейнічання па стварэнні грамадскіх аб’яднанняў беларусаў у Іспаніі і на Сярэднім Захадзе ЗША;
- Падключыць беларускую дыяспару да распаўсюджвання інфармацыі аб рэалізаваных ў краіне праектах па лініі грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»;
- Актывізаваць працу па пытанні ўшанаваньня памяці знакамітых беларускіх суайчыннікаў;
- Разгледзець пытанне аб увядзенні квотных месцаў для навучання беларусаў замежжа ў ВНУ Беларусі, у тым ліку пры адсутнасці міжнародных пагадненняў аб адукацыі з краінамі пражывання;
- Разгледзець пытанне аб магчымасці адмены працэдуры рэгістрацыі для беларусаў замежжа падчас наведвання імі Беларусі;
- Вывучыць магчымасць падрыхтоўкі дапаможніка па вывучэнні беларускай мовы ў якасці замежнай;
- Прапрацаваць пытанне аб магчымасці аказання садзейнічання беларускай дыяспары ў г. Ліепая (Латвія) па рамонту і ўтрыманню арандаванага ў 2013 годзе будынка;
- Вывучыць магчымасць прыцягнення калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў Італіі для выступлення на нацыянальным павільёне Рэсгтублікі Беларусь на выставе ЭКСПА-2015 у г. Мілане;
- Прапрацаваць пытанне аб магчымасці стварэння ў Італіі беларускага культурнага цэнтра і аказання садзейнічання беларускай дыяспары ў арэндзе асобнага памяшкання;
- Прапрацаваць пытанне стварэння ў Беларусі спецыялізаванага Інтернэт-партала, прысвечанага беларускай дыяспары, які б высгупаў сувязным звяном для беларусаў, якія пражываюць у розных краінах свету;
- Вывучыць мэтазгоднасць стварэння ў Беларусі цэнтральнай арганізацыі накшталт «Россотрудничества» (у Расійскай Федэрацыі) з мэтай каардынацыі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, папулярызацыі беларускай культуры і беларускІх тавараў за мяжой.
- Дэталёва вывучыць ініцыятыву намесніка старшыні Савеіа грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі» Казакова В.М. аб рэалізацыі праекта стварэння Iнтэрнэт-партала «Беларускі свет: ад Уладзівастока да Беластока»;
- Прапрацаваць пытанне выкарыстання Інтэрнэт-паргалаў беларускіх аб’яднанняў за мяжой у якасці пляцоўкі для прасоўвання экспартных беларускіх тавараў за мяжой;
- Рэкамендаваць беларускім дыпламатычным прадстаўніці вам актывізаваць супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі ў краінах акрэдытацыі з мэтай прасоўвання нацыянальных інтарэсаў Беларусі за мяжой;
- Правесці растлумачальную работу з зацікаўленымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары за мяжой адносна прымянення патрабаванняў заканадаўства Беларусі па вызначэнні генеральнага падрадчыка інвестыцыйнага праекта;
- ПравесцІ сумесна з беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за мяжой «Радзіма» ў 2016 годзе дзелавы форум прадстаўнікоў беларускай дыяспары;
- Увесці ў практыку правядзенне сустрэч з арганізацыямі суайчыннікаў пад час замежных паездак афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь;
- Вывучыць магчымасць распрацоўкі механізму выплаты пснсій грамадзянам Беларусі, якія выехалі на пастаяннае жыхарства за мяжу, незалежна ад наяўнасці адпаведнага міжнароднага пагаднення;
- Разгледзець магчымасць стварэння ў друкаваных СМ! Беларусі спецыяльных раздзелаў, прысвечаных гісторыі і сучаснаму жыццю беларускай дыяспары;
- Садзейнічаць прыцягненню грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа да рэалізацыі праектаў у галінах эканомікі, гандлю, культуры, адукацыі, спорту, СМІ і г.д.;
- Вывучыць мэтазгоднасць правядзення пасяджэнняў беларускаіі часткі Кансультатыўнага савета на штоквартальнай аснове для ажыццяўлення кантролю за ходам работы па развіцці ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння з суайчыннікамі за мяжой;
- Актывізаваць працу па забеспячэнні ўдзелу творчых калектываў і выканаўцаў з ліку беларусаў замежжа ў культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь;
- Прапрацаваць магчымасць выдзялення сродкаў для выдання кніг, прысвечаных І. Дамейку і З. Манэйку, якія знаходзяцца ў выдавецгвах «Звязда» і «Лімарыюс» адпаведна;
- Рэкамендаваць мясцовым органам дзяржаўнага кіравання станоўча рэагаваць на прапановы грамадскіх аб’яднанняў беларусау замежжа па развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва і запрашаць іх да ўдзелу ў распаўсюджванні інфармацыі ў месцах свайго пражывання пра праекты, якія рэалізуюцца ў Беларусі, і аб патэнцыяле свайго рэгіёну;
- Вывучыць магчымасць запрашэння для ўдзелу ў рэспубліканскіх алімпіядах па беларускай мове і па гісторыі Беларусі пераможцаў адпаведных алімпіяд/конкурсаў з ліку прадстаўнікоў беларусаў замежжа;
- Прапрацаваць магчымасць запрашэння моладзі з ліку беларусаў замежжа да ўдзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь;
- Працягваць аказанне кансультатыўнай, арганізацыйнай, метадалагічнай дапамогі культурнай дзейнасці грамадскіх арганізаціяй беларусаў замежжа;
- Вывучыць мэтазгоднасць арганізацыі прэс-тураў для замежных СМІ, у тым ліку друкаваных выданняў беларусаў замежжа, у Рэспубліку Беларусь.
Удзельнікі Кансультатыўнага савета дамовіліся правесці наступнае пасяджэнне ў другім квартале 2016 года.