Рус | Бел
Праект Кодэкса аб культуры падрыхтаваны

Праект Кодэкса аб культуры падрыхтаваны

01.04.2016      1759

Другое чытанне дакумента пройдзе ў Палаце прадстаўнiкоў падчас вясновай сесii ў пачатку красавiка.

Праект Кодэкса аб культуры Беларусi ўжо прыняты дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў у першым чытаннi ў снежнi 2015 года. Неабходнасць падрыхтоўкi кодэкса абумоўлена патрэбай у комплексным i сiстэмным рэгуляваннi грамадскiх адносiн у сферы культуры.

Цягам трох месяцаў над праектам кодэкса iшла актыўная праца ў рабочай групе, якая створана пры Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па адукацыi, культуры i навуцы. У склад рабочай групы ўвайшлi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, спецыялiсты i адказныя супрацоўнiкi Мiнiстэрства культуры, сакратарыяту Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў краiны. Вывучалiся, аналiзавалiся прапановы i заўвагi, якiя паступiлi ад зацiкаўленых.

— Мы суадносiм практыку i заканатворчасць, выслухоўваем заўвагi грамадзян, службовых асоб, аналiзуем, як пэўная норма кодэкса адаб'ецца ў жыццi. I пытаннi з жыцця, якiя дэпутаты прывозяць са сваiх выбарчых акруг, — важная крынiца рэдакцыйных i змястоўных удакладненняў праекта Кодэкса аб культуры, — падкрэслiла Наталля КУЧЫНСКАЯ, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па адукацыi, культуры i навуцы. — Таксама мы вывучылi прапановы i меркаваннi мiнiстэрстваў гандлю i фiнансаў, прадстаўнiкоў творчых саюзаў, Таварыства беларускай мовы, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi, Iнстытута гiсторыi НАН, канфедэрацыi творчых саюзаў.

Дакумент канцэптуальна не змянiўся, але ў iм улiчаны шматлiкiя прапановы, зроблена каля двух з паловай дзясяткаў змен i дапаўненняў. Так, змянiўся змест асобных палажэнняў раздзела аб ахове археалагiчнай спадчыны: ёсць змены ў падыходзе да ўлiку археалагiчных аб'ектаў i артэфактаў. Праектам кодэкса прапануецца стварэнне рэестра археалагiчных артэфактаў, якiя знаходзяцца ва ўладаннi грамадзян i юрыдычных асоб, таксама будзе весцiся ўлiк аб'ектаў i артэфактаў, што на момант выяўлення не маюць уласнiка.

Дапоўнены артыкулы аб супрацоўнiцтве дзяржаўных устаноў i камерцыйных арганiзацый, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Дапоўнiлiся палажэннi аб грамадскiм кантролi ў сферы культуры: прадугледжваецца права членаў грамадскiх назiральных камiсiй па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ўносiць уласнiку матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прапановы аб лiквiдацыi парушэнняў ахоўных абавязкаў. Ёсць змены i ў палажэннi аб выплаце ўзнагароджаняў за выпадкова выяўленую каштоўнасць цi скарб: удакладнiлi, што яны будуць ажыццяўляцца за кошт бюджэту базавага ўзроўню i Мiнска. Змянiўся i падыход да пацвярджэння статусу творчага работнiка для асоб, якiя не з'яўляюцца сябрамi творчых саюзаў. Пацвярджэнне будзе ажыццяўляцца членамi экспертнай камiсii, створанай пры Мiнiстэрстве культуры.

Ёсць дапаўненнi, якiя рэгулююць правы i абавязкi арганiзатараў культурна-масавых мерапрыемстваў. У адпаведнасцi з праектам кодэкса арганiзатар павiнен забяспечыць аказанне грамадзянам медыцынскай дапамогi, паведамiць зацiкаўленым асобам аб зменах у складзе ўдзельнiкаў мерапрыемства. Тэрмiн выплаты кампенсацыi ўваходных бiлетаў на культурна-масавае мерапрыемства вызначаны ў памеры сямi каляндарных дзён з моманту падачы заявы. Удакладнiўся пералiк асоб, якiя могуць хадайнiчаць аб наданнi статусу народнага майстра. удакладнiлiся вызначэннi фiльмаў у iгравой, неiгравой, анiмацыйнай формах, удакладнена азначэнне фiльма, якi мае важнае сацыяльна-культурнае значэнне.

Кодэкс аб культуры будзе рэгуляваць i працу музейных устаноў краiны.

— Устаноўлены крытэрыi i абавязковыя ўмовы для стварэння музея, сярод iх — магчымасць увядзення штатных адзiнак музейных супрацоўнiкаў. Гэта яшчэ адзiн крытэрый, у адпаведнасцi з якiм кодэкс размяжуе паняццi музеяў, музейных пакояў, асобных тэматычных экспазiцый, — зазначае начальнiк юрыдычнага аддзела Мiнiстэрства культуры Алена ВЕШТАРТ.

У адпаведнасцi з праектам кодэкса для перадачы музейных прадметаў, якiя ўключаны ў Музейны фонд Беларусi i з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, ад аднаго да iншага музея на тэрыторыi Беларусi на часовае захоўванне не патрабуецца ўзгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

Кодэкс аб культуры — гэта першы ў Беларусi i на постсавецкай прасторы комплексны дакумент у галiне культуры. Ён цэласны, сiстэмны, iнавацыйны, суадносiцца з нормамi iснуючага заканадаўства. У кодэкс увайшло сем законаў, якiя сёння дзейнiчаюць у галiне культуры, уключаны нормы пяцi ўказаў Прэзiдэнта, пастановы Савета мiнiстраў, Мiнiстэрства культуры, што рэгулююць агульныя пытаннi культуры.

Аўтар: Марына Весялуха
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар