Рус | Бел
Беларусь развіталася з апошнім Народным паэтам Нілам Гілевічам

Беларусь развіталася з апошнім Народным паэтам Нілам Гілевічам

01.04.2016      948

1 сакавіка Беларусь развіталася з апошнім з Народных паэтаў Нілам Гілевічам. Ён пайшоў з жыцця на 85-м годзе. Развітацца з паэтам людзі прыходзілі ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор Мінска.

Пасля памінальнага набажэнства паэта пахавалі на Кальварыйскіх могілках у Мінску побач з жонкай.

Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі смуткуе з усімі роднымі і блізкімі, а таксама ўсімі, для каго смерць Ніла Гілевіча — вялікая страта. У развіальных мерапрыемствах прынялі ўдзел Сяргей Кандыбовіч і Валеры Казакоў.

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыАўтаноміяя і падлеткавыя гады. Пасля вайны працаваў калгасным паштальёнам. Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946.

Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Апошні год вучобы ў педагагічным вучылішчы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. Член СП СССР з 1954 г. З 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі, у 1991 – Народнага паэта Беларусі.

Прырода шчодра надзяліла Ніла Гілевіча шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык. Паэзію актыўна і плённа спалучаў з перакладчыцкай творчасцю, навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю, быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980 1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985 1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990 1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989 1997).

Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў, перавёў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.). Творы Гілевіча перакладзены на шматлікія мовы.

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны –
перш за ўсё мне ласкалі вочы
жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
я ні сьніў аб Радзіме сны –
паўставалі ў іх зноў і зноўку:
жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
мне ўжо ясна, што да труны
данясу я не шмат у сэрцы:
жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
мой усім вам паклон зямны –
хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, Сосны і Валуны.

=Ніл Гілевіч=
Аўтар: ФНКА БР
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар