Рус | Бел

Калі лёсам наканавана быць разам

03.04.2016      1863

Беларусы і расіяне – спрадвеку блізкія, братэрскія народы, аснова яднання славян. У гэтым упэўнены Павел Саенка, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры тэорыі дзяржавы і права Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, капітан першага рангу запасу, пісьменнік, аўтар кнігі “Славянская абарона”.

У сваім арсенале Павел Андрэевіч мае ўжо не першую кнігу, прысвечаную эканамічнай, культурнай і сацыяльнай блізкасці народаў. У 2012 годзе ў яго выйшла кніга “Беларусь – Расія: жывыя ніці роднасці”. У ёй аўтар прасачыў узаемаўплыў, узаемаўзбагачэнне двух народаў – беларускага і расійскага. Аказалася, што многія значныя асобы, каштоўныя ў расійскай гісторыі, маюць беларускія карані.

— Але беларусы прыязджалі да нас не з пустымі рукамі, — расказвае Павал Саенка. – Як з’явіўся першы тэатр у Маскве? Гасудар даў загад зладзіць яго. З нямецкай слабады паклікалі пасяленцаў. Тыя прыйшлі і паставілі спектакль на роднай для іх мове. Вядома, пры двары не ўсе разумелі нямецкую. Таму гасудар загадаў зрабіць пастаноўку і па-руску. Наступную п’есу ставілі ўжо беларусы. Гэта была “Эсфір”. Спектакль цягнуўся 10 гадзін. Пасля яго ўсе пайшлі ў лазню змываць грахі, бо ў той час праваслаўная царква разглядала тэатр як нешта грэшнае.

Кніга, якая выйшла зусім нядаўна, - “Славянская абарона”. У адрозненні ад папярэдняй, у ёй аўтар зрабіў акцэнт на палітычных лідарах, якія паспрыялі збліжэнню славянскіх народаў, акрэсліў гістарычную рэтраспектыву і згадаў тых, хто ладзіць інтэграцыю сёння. Таму аднымі з ключавых асоб твору сталі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. “Мяркую, беларусы недаацэньваюць сваё становішча. Вядома, кошты часам не тыя, не той асартымент… Але курс, які ўзяў ваш Прэзідэнт, слушны. Нездарма мы бачым вынікі плённага беларуска-расійскага саюзу і штогод святкуем дзень яднання нашых народаў”, — падсумоўвае пісьменнік.

Аўтар: Вераніка Пуставіт
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар