Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Міжнародны фэст беларускай культуры “Радзiма мая — Беларусь”.

Міжнародны фэст беларускай культуры “Радзiма мая — Беларусь”.

07.06.2016 1358

Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці” 27-29 мая 2016 г. правяла Міжнародны фэст беларускай культуры “Радзiма мая — Беларусь”. 

Што ў праграме фэсту? 

У першы дзень — заезд удзельнікаў, з 14.30 — рэпетыцыя, а ў 17.30 і адкрыццё фэсту з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі вобласці, горада Томска, калектываў-удзельнікаў, прадстаўнікоў Беларусі. У праграме таго ж дня значацца “Вячоркi”: гэта сяброўскі абмен творчым досведам.

На другі дзень  сустрэчы са студэнтамі ў трох ВНУ Томска, круглы стол “Беларусь сібірская”, а пасля абеду гурты паехалі у раёны вобласці. Там канцэртныя праграмы. А ў сем гадзін вечара Вялікі фестывальны гала-канцэрт у Абласным доме народнай творчасці “Авангард”. 

У заключны дзень фэсту гасцям паказалі гістарычныя месцы Томска, сярод якіх Краязнаўчы музей, турма НКВД, Васкрасенская гара-музей.

Даты правядзення падзей: 27-29 мая 2016 г.
Аўтар: РГА “ННКА беларусаў Томскай вобласці”

Яшчэ фота

Поўны фотасправаздача

Международный фестиваль «Радзіма мая - Беларусь» / Міжнародны фестываль «Радзіма мая - Беларусь»