Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
З удзячнасцю за песенную радасць, якую дорыць "Беларусаў Масквы" Станіслаў Валадзько (Даўгаўпілс, Латвія).

З удзячнасцю за песенную радасць, якую дорыць "Беларусаў Масквы" Станіслаў Валадзько (Даўгаўпілс, Латвія).

26.07.2016 1116

У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці прайшло традыцыйнае свята песні і паэзіі “Ракуцёўскае лета”, прысвечанае творчасці Максіма Багдановіча.

У філіяле дома-музея паэта ў вёсцы Ракуцёўшчына адкрылася абноўленая мемарыяльная частка экспазіцыі. Яе інтэр’ер паўтарае той час, калі тут жыў Максім Багдановіч.

Ракуцёўскае лета Максіма Багдановіча часта параўноўваюць з Болдзінскай восенню Аляксандра Пушкіна. У гэты перыяд беларускі паэт стварыў многія свае творы, напрыклад, серыю вершаў “Старая Беларусь”, паэму “Вераніка”, якая ўвайшла ў вядомы цыкл “Мадонны”. Сёлета свята было прымеркавана да 100-годдзя публікацыі першага верша паэта “Музыка” ў газеце “Наша ніва”.

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў падарыў дому-музею паэта ў Ракуцёўшчыне сваю карціну, якую напісаў 30 гадоў назад на пленэры ў гэтай вёсцы. На свята паэзіі з Санкт-Пецярбурга прыехала Маргарыта Пярова — нашчадак роду Лычкоўскіх, у доме якіх у Ракуцёўшчыне жыў паэт. Яна прывезла ў падарунак музею з Нью-Йорка малітоўнік, які належаў Эміліі Шабуні — яе бабулі.

Аўтар: Дзіяна Грышанава

Яшчэ фота