Рус | Бел
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
  Анонс падзей
Фотавыстава «Беларускія акцёры ў расейскім кіно, расейскія акцёры ў беларускіх фільмах» ў Мінску

Фотавыстава «Беларускія акцёры ў расейскім кіно, расейскія акцёры ў беларускіх фільмах» ў Мінску

18.11.2016      1154

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў ФНКА «Беларусаў Расіі» інфармуе аб правядзенні фотавыставы.

22 лістапада 2016 г. у 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрываецца фотавыстава «Беларускія акцёры ў расейскім кіно, расейскія акцёры ў беларускіх фільмах».

Арганізатарамі выставы з'яўляюцца Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Смаленскі дзяржаўны інстытут мастацтваў, Дабрачынны фонд фатографа Міколы Гнисюка, Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак.

Першая частка – «Беларускія акцёры ў расейскім кіно, расейскія акцёры ў беларускіх фільмах» – прадстаўлена фотаработа заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі, фотамастака Міколы Гнисюка (1944 – 2007) і прысвечана ваенным фільмам, знятым на кінастудыі «Беларусьфільм» па творах беларускіх пісьменнікаў Алеся Адамовіча і Васіля Быкава расійскімі рэжысёрамі Элемом Клімавым («Ідзі і глядзі»), Ларысай Шапіцька («Узыходжанне»), Віктарам і Міхаілам Сакаловым Ершовым («Дажыць да світання») з удзелам расейскіх і беларускіх актораў. У экспазіцыі можна ўбачыць кадры з фільмаў, рэпартажныя здымкі са здымачных пляцовак, партрэты акцёраў, а таксама фотапартрэты выбітнага беларускага кінарэжысёра і сцэнарыста, народнага артыста СССР Віктара Турава.

Другая частка – «Смаляне і расійска-беларускае кіно» – прысвечана акцёрам, жыццё і дзейнасць якіх звязана са Смаленскай вобласцю і Беларуссю. Сярод іх – актрыса тэатра і кіно, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаная артыстка Беларусі Валянціна Петрачкова і артыст тэатра і кіно, акцёр Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра ім. А. С. Грыбаедава Георгій Лапето.

У рамках цырымоніі адкрыцця адбудзецца сустрэча з удавой Міколы Гнисюка, генеральным дырэктарам Дабрачыннага фонду Міколы Гнисюка, рэжысёрам-дакументалістам Надзеяй Майданской, дачкой Віктара Турава, рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сцэнарыстам, членам Беларускага саюза кінематаграфістаў Аленай Туравай і кинокритиком, галоўным рэдактарам часопіса «На экранах», дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ Людмілай Перагудавай.

Кантактныя тэлефоны

+375 29 853-75-98 (Сапоцькі Павел Міхайлавіч, дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»);

+375 29 337-10-11 (Касап Вера Аляксандраўна, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ);

+ 960 590-19-81 (Ладожина Таццяна Мікалаеўна, загадчыца аддзела электронных рэсурсаў бібліятэкі СмолГУ, дацэнт Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)

11.00 – 19.00 (панядзелак – субота). Уваход вольны

Тэлефон: 327-26-12


Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар