Рус | Бел
У Мінску падвялі вынікі III этапа конкурса «Культ-пра-Свет»

У Мінску падвялі вынікі III этапа конкурса «Культ-пра-Свет»

18.12.2016      1633

“Хутка апускаецца змрок. Велізарны вогненны шар коціцца за гарызонт, забіраючы з сабой пякучую  спякоту. Адзінокімі свечкамі запаліліся ліхтары на слупах, засвяціліся лямпачкі ў вокнах дамоў. Усё рыхтуецца да сну: і сонца, і далёкі лес, і луг, і рака, і людзі. Вакол незвычайная цішыня, якая парушаецца толькі ціўканнем птушак і стракатаннем конікаў. У адкрытага акна сядзіць пажылая жанчына. Адклаўшы ў бок вязанне, яна задуменна глядзіць удалячынь... Лілія Якаўлеўна любіць назіраць закат дня. Якім быў дзень? Прынёс ён радасць ці смутак? Такія думкі не прыходзяць раніцай. Раніца для надзей і планаў. Дзень праносіцца ў клопатах. Калі ж сонца заходзіць за гарызонт, падводзяць вынікі. Гэта час разважанняў пра жыццё, час  успамінаў ... Ідуць гады, шмат прайшло іх, але не могуць яны сцерці з памяці таго, што перажыта. А перажыта шмат…” – гэта радкі з творчай работы адной з пераможцаў  адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, вучаніцы 10 класа Семукацкага навучальна- педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Ангеліны ГІРЫНАЙ.

Днямі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІІ этапу праекта “Культ-пра-Свет”, арганізатарам якога выступіў адукацыйны цэнтр Нацыянальнага інстытута адукацыі (НІА).  Апошні этап быў прысвечаны знаёмству  з самабытнай асобай ці творчым калектывам з пэўнага рэгіёна. Удзельнікі маглі прадставіць гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка як унікальны феномен жывой гісторыі.

У конкурсе ўдзельнічалі творчыя работы розных жанраў. Нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія публіцыстычныя тэксты – у намінацыі “КультСлоў”. Творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і гэтак далей – у намінацыі “КультВобраз”. Мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы – у намінацыі “КультІмгненне”.

Кіраўнік адукацыйнага цэнтра НІА , кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Шаўлякова-Барзенка прызналася:

– Калі 10 месяцаў назад наш праект стартаваў,  я нават не магла сабе ўявіць, які шырокі рэзананс ён атрымае. Але мой скепсіс быў дарэмным. За час марафона мы назіралі ўжо столькі нестандартных творчых ідэй, столькі крэатыву... Але самы моцны удар па маім скепсісе нанеслі бацькі, якія не толькі горача падтрымлівалі сваіх дзяцей, але і самі актыўна далучыліся да ўдзелу ў праекце. Так, у ліку пераможцаў ёсць і прадстаўнік бацькоўскага камітэта як самастойная творчая асоба.

Ірына Шаўлякова-Барзенка адзначыла, што прастора для творчасці не абмяжоўваецца рамкамі марафона, таму “шанцаў на спакой у нас няма і гэта цудоўна”. І дадала: “Нам бы хацелася, каб і ў наступным годзе з усіх куточкаў нашай краіны на Нацыянальны адукацыйны партал працягвалі сцякацца цікавыя ідэі…”

Аўтар: Надзея Нікалаева
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар