Рус | Бел

Фестываль беларусаў свету

19.05.2017      727

Другі Фестываль беларусаў свету пройдзе ў Мінску 7-10 верасня.

Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету прайшоў у 2011 годзе. Ён сабраў больш за дзвесце прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і ЗША. Планавалася, што другі фестываль пройдзе ў 2014 годзе, аднак “зоркі не сышліся”.
Сёлета, у 950-тую гадавіну горада Мінска, другі фестываль мастацтваў беларусаў свету нарэшце адбудзецца і супадзе са святкаваньнем юбілея горада.
Чакаецца каля 300 удзельнікаў фестывалю – беларусаў з Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі І Эстоніі.

У праграме свята – канцэрты, выставы, імпрэзы. Фестываль мае адкрыцца 7 верасня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У наступныя дні фестывалю прадстаўнікі беларускай дыяспары будуць выступаць з канцэртамі ў аграгарадках і раённых цэнтрах.

Упершыню перад беларускімі гледачамі выступіць творчая вакальная група іспанцаў, якія спяваюць на беларускай мове і захоўваюць традыцыі беларускай народнай творчасці, маладая французская група «Славянская душа» з Ліёна, у рэпертуары якой беларускія, украінскія і рускія песні.

У дні фестывалю ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пройдзе выстава работ беларусаў, якія пражываюць у іншых краінах.
У Беларускім дзяржаўным гістарычным музеі адкрыецца фотавыстаўка “Мы – беларусы”, прысвечаная дзейнасці беларускіх аб'яднанняў за мяжой.
Крамя таго, запланаваны экскурсіі, паездкі ў рэгіёны, нашыя госці пазнаёмяцца з культурным, турыстычным і эканамічным патэнцыялам Беларусі.

У рамках фестывалю пройдзе пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры міністэрстве культуры.
Аўтар: ФНКА БР
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар