Рус | Бел
ІІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі

ІІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі

10.06.2017      859

Паважанае спадарства!

Культурная праграма Школы распачынаецца 2 ліпеня ў 16.00. Запрашаем Вас прыняць удзел у вечары знаёмства ўдзельнікаў ІІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. Прапануем Вам прадставіць свае краіны на вечары знаёмства! Заахвочваем Вас творча падысці да гэтага задання (напрыклад, прадставіць танец, спеў, народны строй), а таксама, па магчымасці, прапанаваць калегам нейкі раздатачны матэрыял (карты, паштоўкі, брашуры, газеты) ці пачаставаць іх нацыянальнымі стравамі. Пры падрыхтоўцы да выступу (10-15 хвілін) Вам дапамогуць нашыя валанцёры.

Урачыстае адкрыццё Школы адбудзецца ў аўторак 4 ліпеня  ў 10.00 гадзін ў РІВШ (Мінск, вул. Маскоўская, 15, канферэнц-зала). У той жа дзень распачнецца адукацыйная праграма: заняткі па практыцы беларускага маўлення і лекцыі. З 9.00 да 10.00 адбудзецца рэгістрацыя ўдзельнікаў ІІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі – 326 аўд.

Дзённая праграма

8:30-9:50 — Лекцыя

10:00-11:10 — Практыка беларускага маўлення

11:20-12:30 — Практыка беларускага маўлення

12:30-13:00 — Перапынак на каву, каб. 326

13:00-14:20 — Лекцыя

16:00 — Культурная праграма

Пражыванне падчас МЛШБ

Пражыванне будзе арганізавана ў гасцініцы РІВШ у 1-, 2- і 3-месных нумарах стандартнай ці павышанай камфортнасці.

Падчас правядзення Школы, у гасцініцы магчымае абмежаванне доступу гарачай вады ў сувязі з рамонтнымі працамі.

Магчымасць ХАРЧАВАННЯ

Слухачы Школы будуць мець магчымасць карыстацца паслугамі сталовай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, якая знаходзіцца насупраць РІВШ. Арыенціровачны кошт абеду 3–4 еўра.

Рэгістрацыі часовага знаходжання

Кошт рэгістрацыі часовага знаходжання замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь – 23,00 беларускіх рубля. 

Схема праезду

З Цэнтральнага і чыгуначнага аўтавакзала вы можаце даехаць на метро, адну станцыю. Сядайце ў бок “Малінаўка” у апошні вагон, едзеце адну станцыю да ст. метро “Інстытут культуры”. Выходзьце на паверх і перад вамі будзе будынак Інстытута культуры, абыходзьце яго з левага боку, за ім будзе будынак з бела-зялёным мансардным дахам – гэта і ёсць ДУА "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вул. Маскоўская, 15), уваход з боку. На вахце скажыце, што для вас забраніраваны нумар. Гасцініца знаходзіцца ў будынку інстытута.

Аўтобус з аэрапорта прыбывае на Цэнтральны аўтавакзал.

Праграма МЛШБ-2017 (pdf, 664 Кб.)

Дырэкция школы

Кантакты

ДУА“Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”

вул. Маскоўская, 15, каб. 321

220007, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

тэл. (017)-396-30-74

факс (017)-396-30-75

e-mail: skolabel@mail.ru

Дырэктар: Сямешка Лідзія Іванаўна маб. +375-29-573-06-02

Каардынатар: Макоўчык Святлана Мікалаеўна маб. +375-29-169-15-95


Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар