Рус | Бел

Дзень беларускага пісьменства 2017

03.09.2017      735
Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства прайшлі ў Полацку 2-3 верасня 2017 года.

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Сёлета Дзень беларускага пісьменства ў Полацку аб'яднаў разам тры святы – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і ўласна дзень пісьменнасці. Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, беларусы аддаюць даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў ствараў культуру, адукацыю, высокі ўзровень нацыянальнага мастацтва.

У сустрэчах на полацкай зямлі прынялі ўдзел літаратары з дзесяці краін: Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Францыі. І больш за 100 літаратараў з усёй Беларусі. У Музеі беларускага кнігадрукавання адбыўся Міжнародны круглы стол “Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы”. У гарадскім Палацы культуры прайшоў фінал конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім удзельнічала больш за 13 тысяч школьнікаў.

Падчас свята ў Полацку адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія» 2016 года. Удзел у конкурсе прынялі 40 вядомых аўтараў. Найбольш папулярнымі сталі дзве намінацыі - «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». На кожную з іх было пададзена па 10 заявак. Пры выбары пераможцаў журы прымала пад увагу колькасць і змест прадстаўленых аўтарам артыкулаў, рэцэнзій, водгукаў у СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама колькасць пісьмовых водгукаў чытачоў, пераклады творы на іншыя мовы народаў свету.
Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор прозы» стала пісьменніца Людміла Рублеўская за раман «Авантуры Пранцiша Вырвча, здраднiка i канфедэрата». У намінацыі «Лепшы твор паэзіі» перамог Анатоль Аўруцін за кнігу паэзіі «Асвячэнне», у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» - Міхаіл Пазнякоў за кнігу «Возера дзiва». Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор драматургіі» стаў Васіль Ткачоў за зборнік п'ес «Характары». Аўтарам лепшага творы публіцыстыкі журы прызнала Зіновія Прыгодзіч за зборнік «Постацi». «Тайнапiс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалiй творчасцi пiсьменнiка» Валерыя Назарава перамог у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства». Перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбют» атрымала Маргарыта Латышкевіч са зборнікам «Яблыкi». Усім пераможцам уручаны дыпломы і сімвалы прэміі.

Беларуская праваслаўная царква скончыла пераклад на беларускую мову Новага Запавету. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Павел, кіраўнік БПЦ: “Больш за 25 гадоў нашы навукоўцы, лінгвісты, славісты, перакладчыкі працавалі над перакладам кніг Святога Пісання Новага Запавету. І сёння ў Полацку мы прэзентавалі Новы Запавет на сучаснай беларускай мове”.
Перакладаў Новага Запавету на беларускую мову існуе блізу дзясятка, іх рабілі праваслаўныя, каталікі і пратэстанты. Беларусы маюць тры поўныя пераклады Святога Пісання – Уладзіслава Чарняўскага, Янкі Станкевіча і Васіля Сёмухі.

Саюз пісьменнікаў прадставіў літаратурна-музычную праграму “Як на свет нарадзіўся Янка” па матывах рок-оперы “Курган”.  На галоўнай сцэне выступілі беларускія паэты, артысты, музыканты, а каля гарадскога фантана працавала творчая пляцоўка “Слова пісьменніка”, дзе жадаючыя змаглі набыць кнігі, атрымаць аўтографы, пагутарыць з літаратарамі.

Месцам правядзення ХХV-га юбілейнага Дня беларускага пісьменства у 2018 годзе абраны горад Іванава (да 1940 году – Янаў) Брэсцкай вобласці, які багаты гістарычнай спадчынай і духоўнымі традыцыямі народа. На Янаўшчыне (Іванаўшчыне) пачаўся род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага, культурнага і грамадскага дзеяча Напалеона Орды, многіх сучасных літаратараў.
Аўтар: ФНКА
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар