Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Колас перашумеў Купалу ў паэтычным батле

Колас перашумеў Купалу ў паэтычным батле

08.11.2017 846

У «Зборную Коласа» увайшлі паэтка Кацярына Масэ, актрыса Алеся Сівохіна і паэт Алесь Снег. «Зборная Купалы» была прадстаўлена паэткай Маргарытай Латышкевіч, актрысай Настай Жлукценка і паэтам Мікітам Найдзёнавым. Вёў «Вершус» акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка, а пераможцаў выяўлялі пры дапамозе шумамеру.

Паэтычны батл арганізаваны ў рамках сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Сёлета ён праходзіць у фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу для вучняў 7-8 класаў з усёй Беларусі і аб'ядноўвае літаратуру і сацыяльныя сеткі. «Паэтычны батл падтрымаў наш падыход да новага прачытання беларускай класікі, — сказаў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. — «Вершус» атрымаўся яркім і драйвовым. І перамагла, у першую чаргу, прыгажосць беларускага слова».

Першы этап конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» праходзіць у сацыяльных сетках да 30 лістапада. Удзельнікі запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты, прымуць удзел у рэгіянальных этапах. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны Apple.

Аўтар: Святлана Барысенка

Яшчэ фота