Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Абвешчаны конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі

Абвешчаны конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі

20.01.2018 1519

Беларускае пасольства ў КНР і часопіс «Маладосць» абвясцілі конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі.

Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам гэтага творчага спаборніцтва падзяліцца ў сваіх работах назіраннямі пра стэрэатыпы, якія ёсць у беларусаў адносна Кітая і, наадварот, у жыхароў Паднябеснай — пра Сінявокую. Канкурсантам трэба прыдумаць умоўную біяграфію — як быццам аўтар эсэ нарадзіўся ў Беларусі — і распавесці, як яму тут жывецца. Можна напісаць пра побыт жыхароў, можна пра наш клімат і г. д.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца цэнтры вывучэння беларускай культуры ў Кітаі, а таксама ўсе студэнты з гэтай краіны, якія вучацца ў Беларусі. Найлепшыя эсэ «Маладосць» надрукуе сёлета ў адным з нумароў, прысвечаных Паднябеснай.

Творчыя работы павінны быць аб'ёмам не больш за 7 тысяч знакаў. Дасылаць іх можна на беларускай, рускай ці кітайскай мовах да 31 сакавіка на электронныя адрасы: chіna@mfa.gov.by (з кітайскага боку), vdsd@tut.by (у Беларусі) з абавязковай пазнакай «Конкурс эсэ аб Беларусі».

Аўтар: Газета «Звязда»