Рус | Бел
«Кнігазбор» выдаў том з рабочымі нататкамі Рыгора Барадуліна

«Кнігазбор» выдаў том з рабочымі нататкамі Рыгора Барадуліна

19.05.2018      1014

Дзённікавай памяццю паэта можна смела назваць чарговую кнігу запісаў, рабочых нататак Рыгора Барадуліна, выдадзеную «Кнігазборам».

Ахоплівае чацвёрты па ліку том сведчанні памяці з 1983—1988 гадоў. Якім жа быў гэты перыяд у жыцці майстра слова, нястомнага вандроўніка па Беларусі і свеце? Рыгор Іванавіч пабываў у ЗША як удзельнік чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР, у Францыі разам з рускімі паэтамі і перакладчыкамі, Польшчы, Балгарыі, Непале і Індыі. Па традыцыі шмат папаездзіў па розных мясцінах Савецкага Саюза. Геаграфія яго зацікаўленняў была звязана з Мурманскам, Масквой, Талінам, Псковам, Таджыкістанам. І беларускія куточкі былі ў полі зроку паэта — ён наведаў Бярэзінскі запаведнік, Баранавічы, Гомель, Полацк, Гродна, Віцебск, Барысаў, Магілёў, Бялынічы, Кублічы, Пуцілкавічы, Ушачы... А колькі сустрэч — з П. Панчанкам, А. Вялюгіным, Героем Савецкага Саюза У. Е. Лабанком... І праз запісы гаворак, уражанняў перад чытачом паўстае яркая, шматгранная асоба нераўнадушнага да жыцця чалавека, творцы, які не проста збіраў уражанні, а спрабаваў разабрацца ў самых галоўных сутнасных праявах чалавечага жыцця.

З цікавасцю, учытваючыся часам у зусім лаканічныя запісы, адкрываеш творчыя задумы пісьменніка. У прадмове «Ад укладальніка» Наталля Давыдзенка (яна сабрала і збірае ўсе тамы запісаў) звяртае ўвагу і на такі праект Рыгора Барадуліна: «...А яшчэ — запісаны шчодра насычаны план задуманай (у кастрычніку 1983 года) разам з М. Стральцовым, але, на жаль, не спраўджанай «Кнігі дружбы», які хочацца прывесці цалкам: «...проза, вершы, экспромт, Прыбалтыка, Азія, Усход, партрэт сяброў, характар культуры, застолле, вяселле, дарога, прывал, самалёт, на валах, начлег, пра пераклады, эпіграмы, партрэты людзей, сяброў, рэчаў (студня, клець, дрэва ля кляштара), нешта з песняў праз рэаліі, Германаў, Куляшоў, Броўка, пра шапку ці пра аборы». І дадаць: дзённікі і запісы паэта ці не працягваюць ствараць год за годам менавіта падобную кнігу?..»

Выданне тамоў памяці Рыгора Барадуліна з агульнай назвай «Дзённікі і запісы» прадаўжаецца. Сачыце за планамі выдавецтва «Кнігазбор» і зазірайце ў кнігарні — не сумнявайцеся, вас чакае чытанне, напоўненае шмат якімі цікавосткамі.

Аўтар: Мікола Раўнапольскі
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар