Рус | Бел
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
Гісторыя беларускай эстрады — вачыма яе стваральніка

Гісторыя беларускай эстрады — вачыма яе стваральніка

14.03.2019      194

У расійскім выдавецтве «Кабінетны вучоны» (Масква — Екацярынбург) пабачыла свет адметная для беларускай культуры кніга. Яе аўтар — заслужаны артыст БССР Уладзіслаў Місевіч.

«Песняры»: Я раман з прадаўжэннем пішу...» — такая назва ў ёмістага фаліянта, які не проста ўзнаўляе падзеі музычнага, культурнага жыцця ў Беларусі на фоне гісторыі славутага ВІА «Песняры», а паказвае ўсю глыбіню лёсаў саміх «песняроў». Найперш — народнага артыста Савецкага Саюза Уладзіміра Мулявіна. І робіць гэта аўтар нязмушана, спакойна, ды піша аб усім адкрыта і шчыра. Пры гэтым захоўвае высокі такт і вялікую павагу ў дачыненні да свайго сябра — вялікага музыканта сучаснасці Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна і іншых паплечнікаў па лёсе «Песняроў».

Легендарны ансамбль — унікальная старонка ў гісторыі савецкай і беларускай эстрады. Разам з Уладзіславам Місевічам чытач мае магчымасць пабываць у розных куточках постсавецкай прасторы, у краінах Азіі, Амерыкі, Афрыкі. У кнізе — уражанні, якія прывезены з Германіі і ЗША, Буркіна-Фасо і Індыі, шмат якіх іншых куточкаў свету. На старонках выдання нас чакаюць сустрэчы з Мікалаем Дабранрававым і Аляксандрай Пахмутавай, Іосіфам Кабзонам і Эдуардам Ханком, Віктарам Вуячычам і Алай Пугачовай, Андрэем Вазнясенскім і Рыгорам Барадуліным...

Старонкі ўспамінаў (між іншым, уражвае літаратурнае, публіцыстычнае майстэрства Уладзіслава Місевіча — расповед выкладзены ярка, піша аўтар рэльефна, так, што адразу становішся непрыкметным дзейсным сведкам далёкіх падзей) адкрываюць гісторыю стварэння многіх песень, асобных праграм, якія прагучалі ў выкананні «Песняроў». Праз ёмістыя характарыстыкі і лаканічна выкладзеныя эпізоды Уладзіслаў Людвігавіч паказвае, з якім піетэтам Уладзімір Георгіевіч Мулявін ставіўся да беларускай паэзіі, да літаратурных тэкстаў увогуле. Таму на старонках кнігі і згадваюцца імёны народных песняроў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова...

Праз многія раздзелы кнігі праходзіць імя народнага артыста СССР кампазітара Ігара Лучанка, быў цесна звязаны з лёсам ансамбля «Песняры», які пісаў музыку да тых песень, што дзякуючы «Песнярам» сталі не проста хітамі, а яшчэ і сімвалам Беларусі. Варта згадаць хоць бы адну толькі «Александрыну»!..

«Песняры»: Я раман з прадаўжэннем пішу...» — сапраўдная споведзь пра сябе і час. Уладзіслаў Місевіч праявіўся ва ўспамінах чалавекам таленавітым і ў літаратурнай справе. Сапраўды, патрэбен працяг, патрэбен яшчэ болей шырокі расповед пра беларускую эстраду вуснамі аднаго з яркіх яе стваральнікаў.

Аўтар: Сяргей Шычко
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 5 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2020 36 063 13 488
2019 46 571 13 135
2018 45 428 11 176
2017 62 351 12 095
2016 61 643 10 227
2015 21 494 2 130
Всего 273 271 60 380

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2020 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар