Рус | Бел
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
  Анонс падзей
Аб пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа

Аб пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа

08.07.2019      542

2 ліпеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, якое адкрыў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, члены Савета з 17 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў.

Падчас пасяджэння ўдзельнікі Савета падвялі вынiкi работы за год і намецілі новыя сферы сумеснай дзейнасці ў мэтах умацавання сувязей паміж дыяспарай і беларускай дзяржавай.

У сваім выступленні У.Макей адзначыў, што культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва з дыяспарай, якое асабліва паспяхова развівалася ў апошнія гады, можа стаць добрым прыкладам для ўзмацнення іншых напрамкаў узаемадзеяння, такіх як адукацыя, навука, турызм, падтрымка моладзі. Падкрэсліў каштоўнасць унёску дыяспары ў працэс вяртання на радзіму спадчыны яе знакамітых сыноў і дачок, што працуе на ўмацаванне нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.

У.Макей выказаў удзячнасць прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Германіі, Ізраіле, Кыргызстане, Літве, Латвіі, Малдове, Польшчы, Расіі, Чэхіі і іншых краінах замежжа за іх актыўнае прасоўванне эканамічных інтарэсаў Беларусі за мяжой.

За плённую работу па папулярызацыі беларускай культуры і значны ўклад ва ўмацаванне іміджу нашай краіны Міністр замежных спраў узнагародзіў восем замежных членаў Савета юбілейным медалём “100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі”. У.Макей выказаў упэўненасць, што гэта высокая ўзнагарода будзе яшчэ больш натхняць на новыя добрыя справы на карысць нашай Радзімы.

Раней члены Савета наведалі ўрачыстую цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, сустрэліся з кіраўніцтвам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва па стварэнні экспазіцыі, прысвечанай літаратурнай спадчыне беларусаў замежжа. Элементам дзелавой праграмы Савета стала наведванне вытворчага аб'яднання “БЕЛАЗ”.

Акрамя таго, праграмай знаходжання ў Мінску прадстаўнікоў беларускай дыяспары прадугледажан удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Яшчэ фота

Аб пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа
Аб пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа
Аб пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар