Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Белорусский разговорный клуб «Начаткі»

Белорусский разговорный клуб «Начаткі»

12.09.2019 951

Беларускі гутарковы клуб у Цэнтры славянскай культуры правёў чарговую сустрэчу ў верасні. Пасля летніх канікул, з нагоды Свята беларускага пісьменства, Ў-моўныя заняткі пачалі з начаткаў пісьменства ў сусветнай гісторыі. Прыгадалі шмат слоў, якія захаваліся ў сённешняй беларускай мове ад індаеўрапейскай прамовы: вера, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён ды іншыя… Прасачылі вылучэнне праславянскай моўнай сям’і ды ўсходнеславянскай моўнай групы.

Падрабязна спыніліся на агульных і прыватных рысах беларускай, рускай і ўкраінскай моў: у графіцы, азбуках, фанетыцы і марфалогіі. Цікавымі для ўдзельнікаў былі пошукі слоў, спецыфічных, унікальных толькі для адной з моў.

Вядучы – Раман Чырвонцаў – асобна адзначыў значны ўплыў на фарміраванне мовы і пісьменства прыход у канцы Х стагоддзя на “беларускія” землі хрысціянства і з ім пісьменства на царкоўнаславянскай мове, і распачатае ў 1517 годзе Францішкам Скарынам кнігадрукавання на тагачаснай старабеларускай мове…

У другой частцы вечарыны удзельнікі паспяхова выканалі практычныя заданні па беларускаму правапісу, падрыхтаваныя Алёнай Маруковіч. Асобныя “цяжкасці” правапісу патрабавалі адпаведных тлумачэнняў.

Традыцыйна гутарковы клуб завяршаецца спевам усіх удзельнікаў. Гэтым разам з Юрыем Селязнёвым праспявалі сусветны хіт Адрыано Чэлентана «Confessa» i беларусы Масквы, надзвычай таленавіта перакладзены на беларускую мову.

Таксама на прыканцы для прысутнiчых наша малодшая беларусачка Вiталiна Маруковiч вельмi выразна прачытала верш на беларускай мове Ларысы Генiуш «Ластаука».

Яшчэ фота