Рус | Бел

Якія культурныя праекты прыме Віцебск?

06.12.2019      945

Днямі кіраўнік Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі падзяліўся планамі правядзення шэрагу праектаў, у тым ліку конкурсу прыгажосці. Як дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» ён лічыць, што акрамя гэтага фестывалю можна праводзіць, няхай і менш маштабныя, але вельмі насычаныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.

Дні беларускай, рускай, латышскай, літоўскай, яўрэйскай, а таксама многіх іншых культур плануюць зладзіць у Віцебску ўжо налета. І ёсць каму іх арганізаваць: пры Цэнтры культуры «Віцебск» пачынаючы з 2003 года функцыянуе Цэнтр нацыянальных культур. Цяпер дзейнасць гэтай структуры актывізуецца, тым больш што прыйшла новая каманда маладых і ініцыятыўных арганізатараў. Ужо праведзены перамовы і абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва з дыпламатамі Латвіі, Індыі, Літвы, Эстоніі і іншых краін.

Асабліва чакаюць у Віцебску прадстаўнікоў культуры, бізнесу, улады з гарадоў-пабрацімаў — цесныя партнёрскія стасункі ў беларускага абласнога цэнтра наладжаны больш чым з 25 гарадамі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў падкрэсліў, што з Цэнтрам культуры «Віцебск» вядзецца вельмі плённае супрацоўніцтва. Новыя ідэі, безумоўна, будуць мець падтрымку з боку кіраўніцтва выканаўчай улады абласнога ўзроўню. Тым больш што практыка паказвае: актывізацыя культурнага супрацоўніцтва — гэта і пачатак новага вітка ў развіцці партнёрства і па пытаннях турызму, прадпрымальніцтва, эканамічнай сферы ў цэлым.

Адзін з першых праанансаваных праектаў — конкурс пад рабочай назвай Mіss Іntеrnаtіоnаl («Міс сяброўства» або «Міс садружнасць»). Але гэта не будзе конкурс прыгажосці ў класічным разуменні. Сярод іншага задумана, што ўдзельніцы — прадстаўніцы розных дыяспар — «пазнаёмяць» членаў журы з нацыянальнымі стравамі, фальклорнымі нумарамі, нацыянальнымі касцюмамі і г. д. Што цікава, суддзі ацэняць і актыўнасць тых, хто будзе «хварэць» за сваіх зямлячак. Адназначна конкурс правядуць напярэдадні Міжнароднага жаночага свята. Пакуль жа агучана: за тытулы змогуць пазмагацца дзяўчаты ва ўзросце да 25 гадоў. Але арганізатары не выключаюць, што неабходныя ўмовы для ўдзелу могуць быць зменены. Магчыма, з часам правядуць аналагічныя конкурсы сярод хлопцаў.

Сярод пляцовак, якія прапануюцца для прэзентацый краін і культур, ужо згаданы Летні амфітэатр.

Аўтар: Аляксандр ПУКШАНСКІ
Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар