Рус | Бел

Гучыць беларуская класіка

11.05.2020      643

Член Савета ФНКА Беларусаў Расіі Раман Чырвонцаў адкрыў старонку “Гучыць беларуская класіка”.

Беларуская літаратура мае даўнюю гісторыю. Не сакрэт, што беларуская літаратура можа пахваліцца мноствам імёнаў пісьменнікаў і паэтаў, ад твораў якіх атрымлівалі асалоду розныя пакаленні.

Першы вядомы нам вялікі вершаваны твор “Песьня пра зубра. Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго” – паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага, напісаны ім ў 1522 годзе на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача, выдатна перакладзены на беларускую мову Язэпам Семяжонам.

З помнікаў беларускай літаратуры пачатку ХІХ ст. шырока вядомы парадыйна-сатырычная паэма «Энеіда навыварат» (Вікенці Равінскі) і сатырычна-гумарыстычная паэма «Тарас на Парнасе» (Канстанцін Вераніцын). На матчынай мове ствараюць свае творы В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, А. Рыпінскі, В. Дунін-Марцінкевіч…

Новыя магчымасці адкрыліся з рэвалюцыяй 1905—1907 гадоў. У Вільні з'явіліся першыя газеты на беларускай мове: «Наша доля» і «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся маладыя таленавітыя аўтары Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіч, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі, А. Паўловіч, К. Каганец, С. Палуян, А. Гурло, Я. Журба, К. Буйло, А. Гарун…

Найбольш актыўна стала разгортвацца беларуская літаратура у 1920-я гады, з палітыкай беларусізацыі ў БССР. Тут можна прывесці да сотні імёнаў маладых таленавітых творцаў. На жаль, у 1930-я гады палітыка беларусізацыі змянілася на палітыку рэпрэсій у дачыненні да ўсяго нацыянальнага. Беларускай літаратуры быў нанесены непапраўны ўрон, было загублена шмат таленавітых паэтаў і пісьменнікаў…

Пасля самай жорсткай вайны 1941-1945 гадоў на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры стала тэма вайны, праблемы псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа. Новыя далягляды адкрыліся беларускім літаратам з набыццём Беларусі незалежнасці.

Мастацкая лiтаратура дапамагае нам спасцiгаць дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpaю, пазнаём сябе i адкрываем свет.

Не толькі ў Беларусі і Расіі, а і далёка за яе межамі вядомы імёны Купалы і Коласа, Багдановіча і Броўкі, Арсенневай і Геніюш, Быкава і Караткевіча, Мележа і Адамовіча, Барадуліна і Бураўкіна…

Чытайце і слухайце, атрымлівайце асалоду ад беларускай класікі!


Вяртанне да спісу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар