Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага

Пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага

21.08.2020 1467

Са жніўня 2020 ў сеціве пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага.

На сайце ў адкрытым доступе змешчаныя тэксты навуковых публікацый выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў духоўнай семінарыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, навуковыя дапаможнікі, матэрыялы па гісторыі царквы, даследаванні рэлігійных дзеячаў беларускай дыяспары за мяжой, а таксама перыядычныя выданні, якія выпускае Мінская духоўная семінарыя, — усяго звыш 1200 файлаў. Гэтыя матэрыялы датаваныя 2002—2020 гадамі. Капіяваць і цытаваць іх, падкрэсліваюць стваральнікі рэсурсу, можна толькі ў некамерцыйных мэтах і з абавязковым указаннем аўтара твора і гіперспасылкі на электронную бібліятэку.

Як плануецца, гэты інфармацыйны рэсурс будзе ўключаны таксама ў міжнародны бібліятэчны рэестр OpenDOAR, у якім зарэгістраваны на сёння 34 электронныя бібліятэкі з Беларусі.

Аўтар: Вікторыя Захарава