24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных дат9 снежня — 40 гадоў з часу заснавання (1976) Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (у 12 км ад Мінска, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца).
8 снежня — 25 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
9 снежня — 125 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка.
5 снежня — 105 гадоў з дня нараджэння Рыбальчанкі Аляксандра Аляксеевіча (1911 – 2002), балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, народнага артыста Беларусі.
1 снежня — 160 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П. Тышкевічам (існаваў да 1914 г.)
28 лістапада — 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Захарэвіч Марыі Георгіеўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.
27 лістапада — 110 гадоў з дня нараджэння Арынянскага Юрыя Андрэевіча (1906 – 1989), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
23 лістапада — 85 гадоў з дня нараджэння Маркінай Галіны Пятроўны (1931 – 1985), актрысы, народнай артысткі Беларусі.
23 лістапада — 110 гадоў з часу выхаду (1906) штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”. Выдавалася да 20 жніўня 1915 г. у Вільні кірыліцай і лацінкай.
23 лістапада — 135 гадоў з дня нараджэння Яфімава Васіля Аляксандравіча (1881 – 1955), беларускага кампазітара, педагога, дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі .