Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Памятныя даты

270 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827)

17 сакавіка спаўняецца 270 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана”

110 гадоў з дня нараджэння Мухарынскай Лідзіі Саулаўны (1906 – 1987)

14 сакавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Мухарынскай Лідзіі Саулаўны (1906 – 1987), беларускага музыказнаўца, фалькларыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

85 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча (1931 – 2000)

14 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча (1931 – 2000), акцёра, народнага артыста Беларусі.

Прынят Закон аб увядзенні земстваў у заходніх губернях Расійскай імперыі

14 сакавіка 1911 (105 гадоў назад) прынят Закон аб увядзенні земстваў у заходніх губернях Расійскай імперыі (Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай).

120 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (1896 – 1991)

5 сакавіка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896 – 1991), народнага пісьменніка Беларусі.

60 гадоў з часу выхаду газеты “Ніва”, тыднёвіка беларусаў у Польшчы.

4 сакавіка — 60 гадоў з часу выхаду газеты “Ніва”, тыднёвіка беларусаў у Польшчы.

100 гадоў таму (1916) у Вільні пачала выходзіць беларуская газета “Гоман”

28 лютага спаўняецца 100 гадоў таму (1916) у Вільні пачала выходзіць беларуская газета “Гоман”, грамадска-палітычнае і літаратурна-мпстацкае выданне нацыянальна-дэмакратычнага і асветніцкага кірунку.

110 гадоў з дня нараджэння Млодак Рыты (Рэвекі) Веньямінаўны (1906 – 1969)

27 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Млодак Рыты (Рэвекі) Веньямінаўны (1906 – 1969), спявачкі, народнай артысткі Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

110 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 – 1986)

14 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 – 1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара.