Памятныя даты
120 гадоў з дня нараджэння Ждановіч Ірыны Фларыянаўны (1906 – 1994), актрысы, педагога, народнай артысткі Беларусі.
385 гадоў з дня нараджэння Незабітоўскага Станіслава (1641 – 1717), беларускага мемуарыста, дзеяча рэфармацыі ў ВКЛ.
115 гадоў з дня нараджэння Таўбіна Юлія Абрамавіча (1911 – 1937), беларускага паэта.
120 гадоў назад (1906) адбылося першае выступленне ў друку Я. Коласа (верш “Наш край” у газеце “Наша доля”).
225 гадоў з дня нараджэння Піёна Марыса (Маўрыцыя) (1801 – 1869), танцоўшчыка, балетмайстра, тэатральнага дзеяча, стваральніка Віцебскага балета.
125 гадоў з дня нараджэння Вольскага Віталя Фрыдрыхавіча (сапр. Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
295 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731 – 1826), беларускага вучонага-лінгвіста, драматурга і царкоўнага дзеяча.
100 гадоў з дня нараджэння Глушакова Валерыя Ігнатавіча (1926 – 2005), спевака, народнага артыста Беларусі.
1 верасня 1939 — Пачатак другой сусветнай вайны.
Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася 6 гадоў. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80 % насельніцтва Зямлі, ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 краін.