Памятныя даты
125 гадоў з дня нараджэння Глебаўскай Яніны Казіміраўны (1901 – 1978), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.
105 гадоў з дня нараджэння Траян Надзеі Віктараўны (1921 - 2011), удзельніцы падпольнага руху ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
210 гадоў з дня нараджэння Маркса Максіміліяна Восіпавіча (1816 – 1983), мемуарыста, аўтара ўспамінаў “Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 г.”
230 гадоў з дня нараджэння Без-Карніловіча Міхаіла Восіпавіча (1796 – 1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа.
100 гадоў з дня заснавання (1926) Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Існаваў у Мінску да красавіка 1949 г.
195 гадоў з дня нараджэння Ельскага Міхаіла Карлавіча (1831 – 1904), беларускага скрыпача, кампазітара, пісьменніка.
285 гадоў з дня нараджэння Карпінскага Францішка (1741 – 1825), паэта-сентыменталіста, асветніка.
95 гадоў з дня нараджэння Савельевай Ірыны Мікалаеўны (1931-2020), артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі.
105 гадоў з дня нараджэння Клімавай Аляксандры Іванаўны (1921 – 2005), актрысы і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР.
95 гадоў з дня нараджэння Гілевіча Ніла Сымонавіча (1931-2016), народнага паэта Беларусі.