Памятныя даты
15 лістапада — 105 гадоў з дня нараджэння Прышчапёнка Валерыя Георгіевіча (1921 – 2000), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі.
13 лістапада — 220 гадоў з дня нараджэння Плятэр Эміліі Францаўны (1806 – 1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830 – 1831 гг.
10 лістапада — 105 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча (1921 – 2007), беларускага харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі.
7 лістапада — 130 гадоў з дня нараджэння Чарота Міхася (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) (1896 – 1938), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча.
4 лістапада — 120 гадоў з дня нараджэння Нікалаевай Аляксандры Васілеўны (1906 – 1997), артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі.
02 лістапада — Дзяды, Дзень памяці продкаў.
105 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
115 гадоў з дня нараджэння Лобана Міколы (Мікалая Паўлавіча) (1911 – 1984), беларускага пісьменніка і мовазнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі.
90 гадоў з дня нараджэння Турава Віктара Цімафеевіча (1936 – 1996), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР.
115 гадоў з дня нараджэння Сайкова Івана Паўлавіча (1911 – 1989), беларускага і рускага спевака, народнага артыста Беларусі.