24 красавіка спаўняецца 190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.
23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка.
21 красавіка спаўняецца 105 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”.
26 красавіка 1986 — 40 гадоў з часу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
з Выдавецкім домам «Звязда»
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Родная мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Міністэрства культуры звяртаецца да ўсіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы – пашыраць яе выкарыстанне не толькі ў гэты дзень, але і ў штодзённым жыцці.
Янка Купала: ”Упеснях жа родны край, родныя словы жылі, і жывуць, і жыць будуць заўсёды.”
Якуб Колас “Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.”
Максім Танк: “Як я люблю падарожжа ў родную мову, якая ўсімі вясёлкамі ззяе, смалістымі пахне лясамі, жывымі звініць галасамі.”
Уладзімір Караткевіч: “Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой– непатрэбен мне рай на душы. У небясі. На зямлі.”
Пімен Панчанка: “Ці плачу я, ці пяю, ці размаўляю з матуляю – песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю.”
Алесь Гарун: “Дык шануй, беларус, сваю мову,–гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця-народы!”
Францішак Багушэвіч:“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.”
Уладзімір Дубоўка: “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!”